Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Беларусь
7.09.2017 09:06 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Продаж алкаголю пасля 23:00 у крамах і на АЗС плануюць забараніць

Фота Edinstvo.BY.

У Беларусі плануецца забараніць продаж алкаголю пасля 23:00 у крамах і на АЗС. Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Алег Каразей, перадае БЕЛТА.

У МУС лічаць, што ў краіне неабходна ўвесці строгія меры ў сферы абароту алкаголю. Размова, у першую чаргу, ідзе аб абмежаванні часу продажу алкаголю ў розніцу.

 – У ідэале, як гэта зроблена ў многіх краінах, можна гаварыць аб дзесяці гадзінах вечара. Але пасля абмеркавання з зацікаўленымі ведамствамі прыйшлі да высновы, каб спачатку хаця б пасля 23:00 перастаць прадаваць алкаголь у розніцу, – сказаў Алег Каразей.

Паводле яго слоў, правільна было б гэта зрабіць не толькі ў крамах, але і на аўтазаправачных станцыях.

Тыя, хто не паспеў набыць спіртное ў крамах, нярэдка накіроўваюцца за ім на АЗС, у тым ліку і знаходзячыся за рулём.

У Беларусі апошнія некалькі гадоў зніжаецца колькасць злачынстваў, учыненых пад уплывам алкаголю. Гэта абумоўлена ў тым ліку мерамі, якія прымаюць усе зацікаўленыя дзяржаўныя органы для барацьбы з п'янствам. Разам з тым праваахоўнікі адзначаюць, што 80% забойстваў, разбояў і грабяжоў, выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў учыняецца людзьмі ў стане алкагольнага ап'янення.

 – Большасць гэтых правапарушэнняў не было б учыненая, калі б людзі не знаходзіліся пад уплывам алкаголю,  – заўважыў начальнік упраўлення прафілактыкі МУС. Таму МУС ставіць пытанне аб тым, што трэба і далей прымаць меры па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам, не спыняючыся на дасягнутым.

Алег Каразей расказаў, якія дзеянні ў гэтай галіне прымаюцца з боку органаў унутраных спраў. Гэта выяўленне алкаголю, які знаходзіцца ў абароце нелегальна, выяўленне грамадзян у стане моцнага алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах (за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць). «У МУС бачаць вынік сваёй работы. Але лічым, што трэба зрабіць больш, прыняць меры, якія ў цэлым паўплываюць на сітуацыю з ужываннем алкаголю ў Беларусі,  – рэзюмаваў прадстаўнік МУС.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце