Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
8.09.2017 08:54 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Надзвычайнае здарэнне ў цырку-шапіто ў Заслаўі: абрынуліся некалькі глядацкіх трыбун

Фота Search by image.

Надзвычайнае здарэнне ў цырку-шапіто Sirius у Заслаўі. Абвалілася частка глядацкіх трыбун.

Здарэнне адбылося перад пачаткам выступу, пры рассаджвання гледачоў, распавяла падрабязнасці мастацкі кіраўнік цырка Вольга. Першыя гледачы зайшлі ў намёт і сталі рассаджвацца, калі некалькі трыбун пакасіліся і склаліся як картачны домік.

Доступ астатніх гледачоў быў аператыўна спынены.

На месца надзвычайнага здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС і хуткай дапамогі. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Пацярпелыя – двое дзяцей і чацвёра дарослых – былі дастаўленыя ў Мінскую абласную бальніцу. Пасля агляду 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі.

У бальніцы заставаліся 62-гадовая жанчына і цяжарная жанчына. Па словах Вольгі, пазней яны таксама былі адпушчаныя дадому.

Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце