Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Беларусь
11.09.2017 11:17 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

З сярэдзіны тыдня зноў пахаладае

Фота Аксаны Ярашонак.

Ад серады нам зноў спатрэбяцца парасоны і цёплыя рэчы. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітры Рабаў Мінпрыроды.

У аўторак будзе яшчэ цёпла. Днём па захадзе краіны дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +13 + 19°С, днём +23 +29°С, у заходніх раёнах +19 +22°С.

13 верасня пачне паступаць халоднае паветра з паўночнага захаду Еўропы, а парывісты вецер ўзмоцніць адчуванне прахалоды. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +11 + 18°С, днём +14 + 21°С.\

14 верасня ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі навальніцы, у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература ноччу +8 + 14°С, днём +15 + 22°С, па поўдні да +24°С.

У пятніцу ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, пераважна па паўночнай палове ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература ноччу +9 + 16°С, днём +12 +18°С, па поўдні да + 20°С.

У выхадныя дажджлівае надвор'е захаваецца.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце