Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Беларусь
12.09.2017 12:14 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

NaviBand прэзентавалі новы кліп: у нацыянальных касцюмах і з танцамі ля вогнішча

Фота Catholic.by.

У рамантычнай і эмацыйнай песні “Бяжы” з альбома “Ілюмінацыя” з'явіўся такі ж моцны відэашэраг.

Здымаўся кліп цягам шасці дзён на фоне жывапісных беларускіх краявідаў: каля Нарачанскага парка і Налібоцкай пушчы. Галоўнымі героямі кліпа разам з Ксюшай Жук і Арцёмам Лук’яненкам сталі прыхільнікі іх творчасці.

Рэжысёрам відэа выступіў малады беларускі рэжысёр Кірыл Нонг, які вядомы такімі сваімі працамі, як кінастужкі "Здымаць на паразу" і "SYNC". А яго кароткі метр "Працаўнік года" стаў найлепшым на конкурсе мабільнага кіно velcom Smartfilm.

"Наша Ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце