Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Эканоміка
1 Вілейка
14.09.2017 16:22 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Ля Ільі ўрачыста адкрыюць электрастанцыю на сонечных батарэях

Ліпень 2017. Устаноўка першых модуляў ля Ільі

Ліпень 2017. Устаноўка першых модуляў ля Ільі.

28 верасня ля Ільі адкрыюць электрастанцыю на сонечных батарэях, якая цалкам будзе забяспечваць электрычнасцю дзіцячы Цэнтр "Надзея", што на Вілейшчыне.

Напачатку ліпеня ўсталявалі першыя модулі электрастанцыі, прывезеныя з Германіі, а ў жніўні электрастанцыю магутнасцю 600 кілават пабудавалі.

Па словах Таццяны Майсак, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю "Надзеі", 28 верасня станцыю ўрачыста адчыняць.

Плануюць, што ў адкрыцці паздзельнічаюць прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні, супрацоўнікі Дэпартаменту па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў Чарнобылі, па энергаэфектыўнасці, гуманітарнай дзейнасці, пасол ФРГ у Беларусі.

Чакаюць таксама прадстаўнікоў Вілейскага райвыканкама і Мінаблвыканкама.

Фота забяспечанае Таццянай Майсак.

 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
15.09.2017 09:34
Д / Что за текст? Просто ужас, склепали на скорую руку?
Дадаць каментар
Новае на сайце