Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
20.09.2017 18:41 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Маладзечанец падпільнаваў знаёмую пад пад’ездам і разбіў машыну кавалеру, што падвозіў яе

Маладзечанец павёў сябе, як Атэла

Фота з сайта ekb.kassy.ru.

Здарэнне адбылося на выхадных з 16 на 17 верасня. 

41-гадовы маладзечанец запрасіў сваю знаёмую жанчыну правесці з ім вечар у адной з забаўляльных устаноў горада.

У разгары вечара мужчына заўважыў, што яго знаёмая раптоўна знікла.

– Згараючы ад рэўнасці, мужчына пабег да дому, дзе жыла яго знаёмая – расказвае старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. – Там мужчына затаіўся і пачаў чакаць.

Неўзабаве ў двор заруліў аўтамабіль, які даставіў дадому легкадумную жанчыну.

Паміж мужчынамі завязалася патасоўка. Раўнівец спрабаваў новага кавалера сваёй дамы выцягнуць з машыны, парваў на ім адзенне. Кавалер збег. Затое раўнівец вырашыў адыграцца на аўтамабілі: біў па ім нагамі, разбіў фары.

Узбуджаная крымінальная справа. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце