Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Грамадства
Вілейка
14.09.2017 09:31 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экскурсіі па Вілейшчыне, прывал на вадасховішчы: заўта ў Вілейцы стартуе роварны прабег

Фота gp.by.

15 верасня ў 11:00 на веласцяжыне ў Ніжнім парку пачннецца роварны прабег у рамках ініцыятывы, што фінансуецца Еўрасаюзам.

З Ніжняга парку ўдзельнікі рушаць да Цэнтральнай плошчы, дзе зладзяць экскурсіі ў касцёл і царкву. Затым наведаюць мемарыял памяці зніклых вёсак у Снежкаве, славутасці ў Куранцы.

Наступны прыпынак Вілейскае вадасховішча. Удзельнікі пачуюць гісторыю стварэння штучнага вадаёма, наведаюць памятныя знакі ля затопленых вёсак Малмыгі і Вольшына.

Пасля 15:00 роварны прабег плануюць скончыць абедам ля вогнішча і прызамі.

Удзельнічаць могуць усе жадаючыя.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце