Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Вілейка
14.09.2017 10:59 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Сенсацыя! Грыбавод з Вілейшчыны раскрывае сакрэты для тых, каму не хапіла мінулага нумара "РГ"

Леанід Кулеш збірае ўраджай у сваім двары

Леанід Кулеш збірае ўраджай у сваім двары.

"Што рабіць мінчанам? Дзе набыць вашу газету, каб даведацца, як вырошчваць грыбы на двары?"– паведамленні такога зместу атрымлівае "Рэгіянальная газета" пасля публікацыі матэрыяла "Вы будзеце ў шоку! Віляйчанін вырошчвае на сваім участку сотні баравікоў".

Для зацікаўленых жыхароў сталіцы і тых, каму не хапіла запаветнага нумара ў кіёску, найлепшы варыянт – падпісацца. А пакуль вы гэта робіце, Леанід Кулеш раскрывае свае грыбныя сакрэты.

Вырошчванне грыбоў Леаніда цікавіла даўно. Хацелася, але не ведаў як, кажа субяседнік.

У лес хадзіў за старымі грыбамі

Нарэшце пачытаўшы адпаведную літаратуру, вырашыў паспрабаваць. Калі ішоў у лес, браў не толькі прыгожыя маладзенькія баравічкі, але і старыя. Такія, якія ўжо не станеш есці, бо пакуль данясеш з лесу дамоў, яны “закіснуць”.

Баравікі – трубчастыя грыбы. У старых трубачкі лёгка аддзяляюцца.

Гэтыя трубачкі разам са спорамі Леанід размочвае ў цёплай ва­дзе, а потым вылівае раствор пад дрэвы ў сябе на ўчастку.

Адзіная ўмова – стараецца браць грыбы з лісцёвага лесу. Глядзіць, каб лясная мясціна была падобная да мясціны на лецішчы. Калі пасадзіць грыбы з хваёвага лесу, могуць і не вырасці пад лісцёвымі дрэвамі, кажа Леанід.

Як варыянт – можна закапаць смецце пасля чысткі грыбоў пад мох у сваім двары. На карэньчыку, які мы адразаем, захоўваюцца споры.

І калі ачысткі вы выкінеце не на сметнік, а да сябе ў двор, грыбы, магчыма, вырастуць і ў вас.
А пад дрэвамі на лецішчы ў Пляшчанах баравікі растуць ужо каля 30 год.

Спачатку вырасла 10, пасля – 20. Сёлета мужчына ўжо зразае па 40-50 за раз. А на гэтым тыдні пабіў апошнія рэкорды: сабраў два кашы – роўна сто баравікоў.

Баравічкі для ўнукаў

– Сям’я ў мяне вялікая, – кажа Леанід. – Дзеці, унукі. Усяго дзесяць чалавек. Так што ўвесь ураджай грыбоў з’ядаем.

Ураджай.

Ураджай.

З маладых баравікоў у сям’і вараць супы. Грыбы таксама сушаць, замарожваюць.

– Сто баравікоў, якія сабраў на гэтым тыдні, хутчэй за ўсё, адварым і замарозім. Тады ўзімку яны будуць, як свежыя, – дзеліцца кулінарнымі сакрэтамі Леанід.

А сушаных, па словах гаспадара, яшчэ засталося з мінулага года.

З маёй заўвагай пра тое, што яму можна не хадзіць у лес у грыбы, Леанід не пагаджаецца.
– Адно другому не перашкаджае, – упэўнены гаспадар. – У лес таксама хаджу. Вось нядаўна падасінавікаў назбіраў.

30 год таму пра міцэліі не чулі

Цяпер у крамах разам з насеннем агуркоў і памідораў можна набыць міцэліі – насенне практычна любых грыбоў. Аднак 30 год таму, калі мой субяседнік толькі пачаў іх разво­дзіць, такой “экзотыкі” ні ў воднай краме не было.
Пару год таму дзеля ўласнай цікавасці Леанід набыў міцэліі, але так і не скарыстаў іх. Навошта, калі ўсё і так атрымліваецца.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце