Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Беларусь
14.09.2017 12:27 ,AЎТАР(Ы): "Наша Ніва" паводле Sb.by

У Лагойскай раённай бальніцы ўсе дактары адмовіліся рабіць аборты

Фота ivona.bigmir.net.

На партале газеты “СБ Беларусь. Сегодня” з’явіўся рэпартаж з Лагойска, які стаў першым горадам у краіне, дзе ўсе медыкі выступілі супраць перарывання цяжарнасці.

Галоўны доктар Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Юры Будзько распавёў, што такая практыка пачалася ў раёне амаль год таму: тады ўсе акушэры-гінеколагі прынеслі яму на стол заявы, у якіх адмаўляліся рабіць аперацыі.

Згодна з 27-м артыкулам закона “Аб ахове здароўя”, доктар мае права адмовіцца рабіць аборт па этычных прычынах, калі, канешне, жыццю жанчыны нічога не пагражае.

Так, у гэтым годзе мясцовым медыкам усё ж прыйшлося зрабіць адзін аборт па сацыяльных паказчыках: жанчыне з небяспечнага асяроддзя, якая зацяжарыла дзявяты раз. Усяго падобных, вымушаных, на іх думку, абортаў у гэтым годзе ў Лагойску было тры.

Калі ўсё ж жанчына хоча зрабіць аборт “проста так” і мясцовы псіхолаг не можа адгаварыць яе ад гэтага кроку, кабету перанакіроўваюць у абласную бальніцу.

Ініцыятыву ў Лагойску падтрымалі і іншыя дактары, некаторыя маці і, канешне ж, прадстаўнікі царквы.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Багдан, у сваю чаргу, спадзяецца, што досвед Лагойскай бальніцы змогуць пераняць і ў іншых гарадах, бо гэта павысіць агульны ўзровень нараджальнасці.

"Наша Ніва" паводле sb.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце