Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Беларусь
15.09.2017 09:15 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Ядвіга Паплаўская на выставе ў Мінску падарыла гісторыку моды Васільеву сваю сукенку і касцюм Ціхановіча

Аляксандр Васільеў на выставе ў Мінску. Фота belta.by

Аляксандр Васільеў на выставе ў Мінску. Фота belta.by.

Гісторык моды Аляксандр Васільеў прадставіў у Мінску выставу адзення "Моднае стагоддзе". Экспазіцыя строяў канца XIX – XX стст. адкрылася сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Гісторык моды Аляксандр Васільеў прадставіў у Мінску выставу адзення "Моднае стагоддзе". Экспазіцыя строяў канца XIX – XX стст. адкрылася сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі.

На думку Аляксандра Васільева, асабліва цікавыя экспанаты: строй Маі Плісецкай ад Како Шанэль, манто Лілі Брык і сукенка Евы Браун.

На адкрыцці выставы, як перадае БелТА, калекцыя Аляксандра Васільева папоўнілася двума новымі экспанатамі: народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская прэзентавала яму сваю сукенку 1990-х гадоў і касцюм народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча 2010 года.

На выставе "Моднае стагоддзе" прадстаўленыя 106 касцюмаў і больш за 380 аксесуараў, ювелірныя вырабы і біжутэрыя. Наведвальнікі змогуць убачыць аддзенне ад Поля Пуарэ, Марыяна Фартуні, Іва Сен-Ларана і іншых майстроў.

На выставе ёсць уборы Маі Плісецкай, Евы Браун, Ліліі Брык. Фота belta.by.

На выставе ёсць уборы Маі Плісецкай, Евы Браун, Ліліі Брык. Фота belta.by.

Шмат якім уборам больш за 100 гадоў. Пазнаёміцца з нарадамі з калекцыі Аляксандра Васільева наведвальнікі змогуць да 10 студзеня 2018 года.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце