Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Беларусь
15.09.2017 11:29 ,AЎТАР(Ы): Паводле kommersant.ru

Аляксандр Лукашэнка перадумаў ехаць у Расію на вучэнні "Захад-2017"

Фота sputnik.by.

Беларускі кіраўнік перагледзеў свае планы і, хутчэй за ўсё, не прыедзе на расійскі палігон для інспектавання вучэнняў "Захад-2017". Пра гэта паведамляе "Коммерсант" са спасылкай на ваенна-дыпламатычную крыніцу.

Па словах крыніцы, першапачаткова меркавалася, што Пуцін прыбудзе на расійскі палігон разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Але, па апошняй інфармацыі суразмоўцы "Коммерсанта", Лукашэнка перагледзеў свае планы і, хутчэй за ўсё, не прыляціць у Расію.

Пра тое, што Пуцін і Лукашэнка праінспектуюць ход вучэнняў на адным з расійскіх палігонаў паведаміў "Известиям" Дзмітры Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка апошні раз разам назіралі за манеўрамі вучэнняў "Захад-2013" спачатку ў Гродзенскай вобласці Беларусі, а затым у Калінінградскай вобласці Расіі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце