Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Культура
23.09.2017 11:03 ,AЎТАР(Ы): Па інфармацыі арганізатара форуму Марыны ВАЛАСКОВІЧ

Праграма моладзевага форуму "Час жыць"-2017 у Маладзечне

Фота psychostep.ru.

Форум адбудзецца 29 верасня ў маладзечанскім Палацы культуры.

12:00. Адкрыццё форуму ў фае палаца, стварэнне калектыўнай інсталяцыі “Вытокі жыцця”.

12:30. Моладзевая пляцоўка “Што робіць цябе жывым?” у малой зале.

Дыскусія з удзелам запрошаных экспертаў – філосафаў, псіхолагаў, тэолагаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў.

Будуць абмяркоўвацца пытанні “Навошта і куды жыць?”, “Тварыць ці вытвараць” пра адказнасць у творчасці, “Як у інфармацыйным шуме сярод тысячы шляхоў не стаць зомбі і не прайсці міма сябе?”.

14:30. Майстар-класы па творчасці і самаразвіцці

1.) “100 сакрэтаў пра партрэты” – майстар-клас па малюнку для пачаткоўцаў ад Алены Кучко ў аўдыторыі 101.

2.) Майстар-клас па самаспазнанні экзістэнцыянальнага тэрапеўта Вольгі Бадранковай. Пра што гавораць нашы сны? Як не прапусціць хвіліны сапраўднага жыцця?

3.) “Лабірынты поспеху” – трэнінг-матывацыя дасягнення бізнэс-трэнера Арцёма Зайцава. Кожны хоча быць паспяховым, але як ім стаць?

16:30. Майстар-класы

1.) “Ён і Яна: экалогія шлюбных адносінаў (18+)” – семінар для сямейных пар Ягора Урублеўскага ў танцавальнай зале.

2.) “Застацца сабой” – трэнінг супрацьдзеянню дыскрымінацыі моладзевага клуба “ЮНЕСКА” ў малой зале.

3.) “Дотык” майстар-клас па перфомансе рэжысёра тэатра “Адкрытая прастора” Данііла Філіповіча ў харэаграфічнай зале.

19:00. Матывацыйна-творчая канцэртная праграма “На100ящие!” з удзелам маладых музыкантаў, пісьменнікаў, акцёраў у канцэртнай зале.

20:30. Дыскатэка ва ўніверсальнай зале.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце