Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
25.09.2017 15:24 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Бінга! Адзін і той жа інспектар ДАІ адабраў правы ў парушальніка сёння і пяць гадоў таму

Фота з сайта auto.tut.by.

Насычаныя выхадныя дні па паўторных парушальніках здарыліся ў інспектараў Маладзечанскай ДАІ. 

Вечарам 23 верасня ў вёсцы Гарадзілава інспектары ДАІ спынілі машыну “Мітсубісі Галант”, за рулём якой знаходзіўся 26-гадовы вадзіцель, жыхар Маладзечанскага раёна.

На просьбу паказаць дакументы, хлопец адказваў, што з дакументамі ўсё у парадку, але інспектарам ён іх не  пакажа.

Калі супрацоўнікі ДАІ больш пагутарылі з вадзіцелем, зразумелі, што ад яго пахне спіртным. Пазней экспертыза паказала, што ў крыві маладога чалавека было 2, 18 праміле алкаголю.

Калі ж супрацоўнікі ДАІ праверылі хлопца па сваёй базе, аказалася, што ў снежні 2016 года хлопец ужо затрымліваўся за язду ў нецвярозым выглядзе і без дакументаў.

Машына парушальніка  дастаўленая на штрафстаянку, а супраць яго самога складзены цэлы шэраг пратаколаў. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 317 (заўвагі) КК РБ.

24 верасня ў службу 102 патэлефанаваў мужчына, які жыве па вуліцы Будаўнікоў, дом 20. І расказаў, што яго неабыякавы сусед бачыў, як 29-гадовы хлопец( таксама жыве па суседстве), выязджаў на сваім “Форд Мандэа” і зачапіў машыну “Сітраен Ксантыя”. А сам з’ехаў з месца здарэння.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца здарэння, сапраўды, заўважылі, што машына пашкоджаная. Суседзі ўказалі напрамак, у якім з’ехаў “Форд”, і хутка вадзіцеля спынілі.

Экспертыза паказала ў яго крыві 3, 2 праміле алкаголю. Як высветлілася, роўна пяць гадоў таму хлопец быў пакараны па артыкуле 317 за кіраванне машынай у нецвярозым стане. І ў верасні толькі скончыўся пяцігадовы тэрмін пазбаўлення праў.

І вось яяк бывае. І пяць гадоў таму, і ў гэтую нядзелю, затрымліваў хлопца адзін і той жа інспектар ДАІ.

Свае паводзіны хлопец патлумачыў тым, што проста хацеў пераставіць машыну і не заўважыў, што заднім ходам наехаў на машыну.

Пра гэтыя выпадкі расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце