Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Грамадства
Вілейка
25.09.2017 10:35 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Ласункі раварыстам і бясплатны праезд на аўтобусе: як віляйчане пражылі дзень без аўтамабіля (Фота)

Фота vk.com.

Атрымаць падарунак толькі за тое, што ты на ровары, а не на машыне, можна было ў Вілейцы 22 верасня.

Тут зладзілі мерапрыемствы дня без аўтамабіля.

Актывісты горада распавядалі ў працоўных калектывах пра важныя ідэі ўстойлівай мабільнасці.

22 верасня ў горадзе перакрылі ўчастак дарогі па вуліцы Партызанскай. Тут работнікі Палаца культуры арганізавалі забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. У акцыі ўдзельнічалі вучні сярэдняя школа №3. З імі правялі конкурс малюнкаў на асфальце.

Тэматычная фотасесія. Фота vk.com.

Тэматычная фотасесія. Фота vk.com.

Таксама на працягу дня на перакрытай праезжай частцы гучалі песні салістаў вiлейскага Палаца культуры. Правялі акцыю па заахвочванні раварыстаў сумесна з супрацоўнікамі ДАІ і актывістамі па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёну.

Усім раварыстам, якія праязджалі ў гэты дзень па Партызанскай, уручалі флікеры і салодкія пачастункі.

Па словах адной з каардынатаркі акцыі Вольгі Шляпо, на працягу дня актыўным удзельнікам акцыі прапаноўвалі пачаставацца гарбатай і прысмакамі. Гарадскія ўлады таксама распачалі меры, каб зацікавіць гараджан у гэты дзень адмовіцца ад аўтамабіля.

Сумесна з аўтобусным паркам арганізавалі бясплатны праезд уладальнікаў аўто, якія ў гэты дзень вырашылі на працу дабірацца на грамадскім транспарце. Па словах дырэктара аўтобуснага парка Аляксандра Рогач, на ўсіх 9 гарадскіх маршрутах, якія працавалі ў гэты дзень, 8 пасажыраў прад'явілі дакументы на кіраванне аўтамабілем і праехалі бясплатна.

Фота vk.com.

Фота vk.com.

Фота vk.com.

Фота vk.com.

Фота vk.com.

Фота vk.com.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце