Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Грамадства
25.09.2017 10:18 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

На якіх вуліцах Маладзечна і ў якіх вёсках раёна правядуць пробны перапіс насельніцтва ў кастрычніку

Фота planshetuk.ru.

Ад 2 да 13 кастрычніка у Маладзечанскім раёне правядуць пробны перапіс насельніцтва.

Як паведамляе аадзел дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, плануюць апытаць насельцітва некаторых вуліц у Маладзечне.

Сярод іх Багдана Хмяльніцкага, Бухаўшчына, Вялікі Гасцінец, Віленская, Вольная, Ігната Буйніцкага, Касманаўтаў, Лебедзеўская, Льва Талстога, Маркава, Машэрава, Міхаіла Забэйды-Суміцкага, Рабочая, Таміліна, Язэпа Драздовіча, Якуба Ясінскага. Таксама ў перавулках Рабочы 1-ы, Рабочы 2-гі, Рабочы 3-ці, на Цэнтральнай плошчы.

Перапіс правядуць таксама ў аграгарадку Лебедзева, вёсках Насілава, Цюрлі, Каледзіно, Вытрапаўшчына і Менцюкі.

Паводле Белстат, падчас перапісу плануюць апытаць 15 000 чалавек. Перапісчыкі будуць карыстацца планшэтамі.

У азначаны перыяд па месцы жыхарства прыйдзе перапісчык, які задасць пытанні пра ўзрост, сямейны стан, нацыянальнасць, адукацыю, эканамічную актыўнасць, домагаспадарку і іншае.

Канфідэнцыяльнасць перасанальных звестак гарантуе Закон "Аб перапісе насельніцтва".

Атрымаць дадатковую інфармацыю пра пробны перапіс можна па нумары (80176) 58-02-83, (8017) 346-87-45.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце