Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Эканоміка
1 Вілейка
29.09.2017 10:46 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Сонечную электрастанцыю за 810 тысяч еўра адчынілі ля Ільі

Стужкі пераразалі ў некалькі нажніц

Стужкі пераразалі ў некалькі нажніц.

Сонечную электрастанцыю магутнасцю 600 кілават урачыста адкрылі 28 верасня ля Ільі.

Працуе станцыя ад жніўня. Забяспечвае патрэбы дзіцячага цэнтра "Надзея" ў электраэнергіі.

У ліпені абсталяванне для станцыі прывезлі з Германіі. 8 ліпеня рабочыя магілёўскай будаўнічай арганізацыі пачалі працы. І за два месяцы станцыю ўстанавілі.

Новая станцыя на сто працэнтаў забяспечыць Надзею электрычнасцю.

Новая станцыя на сто працэнтаў забяспечыць Надзею электрычнасцю.

На адкрыцці прысутнічалі супрацоўнікі "Надзеі", прадстаўнікі вілейскага райвыканкама і таварыства "ЗОВіК", эколагі, вучні і настаўнікі ільянскай школы, старшыня мясцовага сельсавета.

Былі госці з Германіі. Старшыня нямецкага фонду "Сябры "Надзеі" ў Германіі" Астрыд Зам заўважыла, што ў Германіі шмат працуюць у накірунку ашчадных адносінаў да прыроды, развіваюць сельскую гаспадарку на прынцыпах экалагічнага земляробства. Таму адкрыццё станцыі для "Надзеі" вельмі цешыць нямецкіх партнёраў.

У Германіі ўдалося сабраць каля 710 тысяч еўра. 21 тысячу далі японскія партнёры. Астатнія грошы – гэта бюджэт "Надзеі".

Кошт станцыі на сонечных батарэях – каля 810 тысяч еўра.

На адкрыццё.

На адкрыццё.

Дырэктар цэнтра Вячаслаў Макушынскі сустракае гасцей.

Дырэктар цэнтра Вячаслаў Макушынскі сустракае гасцей.

Пасол Беларусі ў Германіі Петэр Дэтмар адзначыў, што пасля вялікага перапынку вельмі рады ізноў апынуцца ў "Надзеі". Станцыю назваў запозненым падарункам да Дня нараджэння Цэнтра, які адзначалі 24 верасня.

– Як адкрыццё станцыі паўплывае на жыццё Ільі? – запытался я ў старшыні сельсавета Мікалая Русака.

– Па-першае, гэта яшчэ адзін турыстычны аб'ект, – адказаў Мікалай Вацлававіч. – Акрамя царквы і касцёла ў Ільі будзе на што яшчэ паглядзець. Па-другое, два гектары дагледжанай тэрыторыі – таксама радасць для старшыні сельсавета.

Толькі вось станцыю адчынілі, а новых працоўных месцаў не з'явілася, уздыхнуў старшыня. Але ж такія яны, сучасныя тэхналогіі.

Сонечныя модулі на полі ля Ільі.

Сонечныя модулі на полі ля Ільі.

Астрыд Зам з Германіі і дырэктар Надзеі Вячаслаў Макушынскі.

Астрыд Зам з Германіі і дырэктар Надзеі Вячаслаў Макушынскі.

Гукарэжысёр забяспечыў музычнае афармленне.

Гукарэжысёр забяспечыў музычнае афармленне.

Сярод удзельнікаў былі велейскія чыноўнікі, супрацоўнікі Надзеі, вучні і настаўнікі ільянскай школы, госці з Германіі.

Сярод удзельнікаў былі велейскія чыноўнікі, супрацоўнікі Надзеі, вучні і настаўнікі ільянскай школы, госці з Германіі.

Тэрыторыю станцыі ўпрыгожылі шарамі.

Тэрыторыю станцыі ўпрыгожылі шарамі.

Госці з Германіі.

Госці з Германіі.

Вядучыя.

Вядучыя.

Фатографаў было шмат.

Фатографаў было шмат.

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар на адкрыцці станцыі ля Ільі.

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар на адкрыцці станцыі ля Ільі.

Выстумае намеснік старшыні вілейскага райвыканкама Генадзь Касцевіч (справа).

Выстумае намеснік старшыні вілейскага райвыканкама Генадзь Касцевіч (справа).

Фота аўтара.

Пасольства ФРГ у Беларусі.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
1.10.2017 02:19
Мікалай / Немцы молодцы. Наступают технологиями. Надо приветствовать. А где москали? Москали Евроопты через москальские кредиты наставили и уничтожают экономику Беларуси. А мэр Вилейки был? Или в знак протеста не был, потому что это немцы?
Дадаць каментар
Новае на сайце