Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
Смаргонь
1.10.2017 11:06 ,AЎТАР(Ы): Дар'я ЛІС

Перашкодзілі дзве прыступкі: крыху праз безбар’енае асяроддзе ў Маладзечне

Дзве прыступкі вельмі засмуцілі пацыентку на вазку. Фота забяспечанае Дашай Ліс

Дзве прыступкі вельмі засмуцілі пацыентку на вазку. Фота забяспечанае Дашай Ліс .

Брытанскія навукоўцы “парадавалі”: Еўропу чакае самая халодная зіма за апошнія сто гадоў. Беларусам застаецца вызначыцца, ці з’яўляюцца яны часткай Еўропы ці не…

Але па факце халодная зіма чакае і нас…Калі верыць брытанскім навукоўцам. Можна заставацца аптымістам і “забіць” на ўсе прагнозы сіноптыкаў: вельмі ўжо часта яны памыляюцца. Можна ўвогуле навіны не чытаць.

Не зашкодзіць падстрахавацца. Якім чынам? Пледаў цёплых набыць, свэтрыкаў навязаць, з дому паменш выходзіць (дыстанцыйная працу вам у дапамогу – ХХІ ст. на дварэ!) і… Яшчэ адзін варыянт зберагчы здароўе зімой – прышчапіцца ад грыпу.

Не дадаваць сабе пакутаў у халады, трасучыся ад тэмпературы пад клятчатым пледам. І будзе вам шчасце.

Праўда, не ўсім яно адразу ў рукі пойдзе! Кагосьці ў даволі дарагім прыватным медыцынскім цэнтры будуць чакаць дзве вельмі нязручныя прыступачкі! Для чалавека на інвалідным вазку з некаторымі хранічнымі захворваннямі прынцыпова важна прышчапіцца як мага раней ды паспець выпрацаваць імунітэт да халадоў.

Без праблем – едзем у платны медцэнтр, дзе ўжо маюцца вакцыны і аплочваем французскую прычшчэпку. Усё цудоўна, толькі вось…

Дзве прыступачкі ўадным з прыватных маладзечанскіх медыцынскіх цэнтраў, які працуе ўжо не першы год.

Пандус? Не, не чулі! Уладальнікі шкадуюць грошай на такую “драбязу”. Хоць па словах супрацоўнікаў, я не першая, хто пытаецца пра пандус.

На пафасны рамонт – грошай не шкадуюць. А вось на пандусы іх няма.

Тыя самыя прыступкі. Фота Аксаны Ярашонак.

Тыя самыя прыступкі. Фота Аксаны Ярашонак.

Дзяўчаты працуюць там добразычлівыя – дапамаглі і ў цэнтр заехаць і назад выехаць. І кнігу скаргаў далі без праблем.

І запіс у той кнізе скаргаў і прапаноў пацыентка на інвалідным вазку ім пакінула… Гэта быў мой першы досвед такога допісу.  Прынцыповая? Аптымістка! А раптам гаспадар падумае пра безбар’ернае асяроддзе? Ва ўсялякім разе супрацоўнікі абяцалі, што пандус будзе.

Пажывём – пабачым! З’ездзім яшчэ раз. Пакуль выпрацоўваем імунітэт пад клятчатым пледам і чытаем дэтэктывы.

 


Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце