Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
Ашмяны
7.10.2017 10:27 ,AЎТАР(Ы): Улад ШВЯДОВІЧ, "Наша ніва"

Таксіст убачыў, як мужчына ў цемры цягне дзяўчыну. У забойстве студэнткІ БДЭУ падазраюць ашмянца

Фота nn.by.

Цела дзяўчыны знайшлі на вуліцы Васняцова ў Мінску, за кіламетр ад Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

"Па дадзеных следства, 5 кастрычніка каля 22:00 кіроўца таксі, праязджаючы міма, заўважыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксіст спыніўся, мужчына збег, пакінуўшы цела на зямлі. Відавочца ўбачыў, што дзяўчына не падае прыкмет жыцця і паведаміў пра здарэнне ў праваахоўныя органы і хуткую дапамогу", – паведамляе Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК.

Неўзабаве затрымалі падазраванага. Гэта 21-гадовы беспрацоўны ўраджэнец Ашмянскага раёна, які ў цяперашні час затрыманы.

У самім універсітэце дакладнай інфармацыі няма. Студэнты і выкладчыкі кажуць, што чулі пра здарэнне, але не ведаюць ані дзе дакладна знайшлі цела, ані хто яго знайшоў.

Пакуль што яны дзеляцца чуткамі.

"Яе страшэнна збілі, увесь твар быў збіты", – кажуць адны. "Яе абрабавалі, нічога ў кішэнях не было, ані грошай, ані дакументаў", – кажуць іншыя. Ля самога канала гуляюць некалькі дзяўчат. Кажуць, адмыслова прыйшлі паглядзець на канал, калі пачулі пра забойства.

Акрамя таго, у карпусах вісяць аб'явы з заклікамі быць асцярожнымі.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Вядома, што забітую дзяўчыну звалі Алеся Буцько. Ёй быў 21 год. Алеся родам з Гомельскай вобласці, але апошнім часам жыла ў Мінску. Працавала ў адным з аддзяленняў "Беларусбанку" і вучылася на завочным у БДЭУ на ўлікова-эканамічным факультэце.

"Падрабязнасцяў здарэння мы і самі не ведаем. Што Алеся магла рабіць ля корпуса, я вам не скажу. На цяперашні момант сесіі ў завочнікаў няма. Можа, яна прыязджала па сваіх справах, можа, жыла недзе побач", – распавяла "Нашай Ніве" Вольга Смалякова, намесніца дэкана, якая адказвае за працу з завочнікамі.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце