Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
Ашмяны
9.10.2017 15:06 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Уначы пад Ашмянамі ледзь не разбіўся поўны аўтобус, бо рабочыя пакінулі на трасе дарожную тэхніку

Фота playcast.ru.

Чытач "Нашай Нівы" паведаміў пра здарэнне на трасе Р52 (дарога ад АЭС да Ашмянаў), што адбылося ў суботу а палове на дванаццатую ночы.

Турыстычная група вярталася з Вільні на аўтобусе, але магла і не даехаць: на неасветленым участку трасы стаяла машына для драблення гравію.

– На дарозе стаяла 50-тонная машына для драбнення гравію без апазнавальных знакаў, – паведаміў чытач. – Добра што наш кіроўца – прафесіянал, і ён змог выратаваў увесь аўтобус ад усяго таго жудаснага, што магло здарыцца. Камусьці на памяць засталіся толькі драпіны. Уразілі словы інспектара ДАІ, які сказаў кіроўцу: "Калі ты не бачыш – хадзі пешшу". Смяяліся ўсім аўтобусам, бо прадстаўнік ДАІ казаў гэта абсалютна сур'ёзна.

Як кажа пасажыр, тая рабочая машына стаіць на ўзбочыне, але недзе на метр выступае на трасу. Крук з транспартнай стужкай тырчыць над трасай. Яго і абмінаў кіроўца, рэзка ўзяўшы ў лева перад самым круком, абцёршы яго.

Пакуль не высветлена, якой службе належыць тая дзіўная машына.

Аўтобус пасля здарэння. Фота nn.by.

Аўтобус пасля здарэння. Фота nn.by.

У кампаніі-перавозчыку сітуацыю не каментуюць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце