Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
6.10.2017 12:28 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: Мядзел атрымаў магдэбургскае права, Агінскі памёр у Фларэнцыі, генерал Жалігоўскі заняў Вільню

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота Depositphotos.

Якія гістарычныя падзеі ўплывалі на наш рэгіён ў гэтыя дні, але ў розныя гады.

6 кастрычніка

1517. У Празе Францыск Скарына выдаў “Прытчы Саламона”.

Францыск Скарына.

Францыск Скарына.

1745. Нарадзіўся Францішак Смуглевіч (Варшава), жывапісец, графік, педагог, які працаваў у Беларусі, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школы жывапісу.  

1762. Мястэчка Мядзел атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права.

1876. Нарадзіўся Ян Булгак, вядомы беларускі і польскі фатограф, які значную частку сваіх прац прысвяціў Наваградчыне і Вільні.  

7 кастрычніка

1765. Нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, ­удзельнік паўстання 1794 года. Памёр 15 кастрычніка 1833 года ў Фларэнцыі (Італія).

Міхал Клеафас Агінскі.

Міхал Клеафас Агінскі.

85 гадоў з дня нара­джэння Івана Пташнікава (1932 – 2016), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978) за аповесць “Найдорф”, у якой распавядаецца  пра барацьбу партызан і жыхароў акупаванай Беларусі супраць акупантаў.

9 кастрычніка

1920. Генерал Люцыян Жалігоўскі заняў Вільню, пасля чаго абвешчаная г. зв. Сярэдняя Літва.

10 кастрычніка

60 гадоў з дня нара­джэння Леаніда Дранько-Майсюка (1957), беларускага паэта.

Леанід Дранько-Майсюк.

Леанід Дранько-Майсюк.

1881. Нарадзіўся Ян Тарчэўскі (засценак Асінаўка, цяпер Ашмянскі раён), грамадскі дзеяч, “нашанівец”, настаўнік.

Быў параднёны з Багушэвічавым родам, меў шлюб з Марыяй, дачкой Францішкавай сястры Ганны. Багушэвічаву асобу лічыў узорам служэння Радзіме, узорам грамадзянства. Доўгі час у засценку Тарчэўскага перахоўвалася Багушэвічава бібліятэка, сямейны Багушэвічаў альбом, мэдальёны з імёнамі святых...

Пахаваны на Ашмянскіх каталіцкіх могілках паблізу каплічкі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце