Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Беларусь
7.10.2017 21:03 ,AЎТАР(Ы): nn.by

"Загарнула ў тканіну і схавала пад падлогу": на Магілёўшчыне знойдзеныя целы двух нованароджаных дзетак

Фота sk.gov.by.

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт. Першы выпадак адбыўся ў Быхаве. 41-гадовая жыхарка раёна звярнулася ў раённую бальніцу па дапамогу. У ходзе абследавання ў жанчыны былі выяўленыя сляды нядаўніх родаў.

Аператыўнай групай быў праведзены агляд дома парадзіхі, дзе пад падлогай без прыкмет жыцця было знойдзена цела нованароджанай дзяўчынкі, загорнутае ў тканіну.

Устаноўлена, што жанчына не была на ўліку па цяжарнасці і па адпаведную медыцынскую дапамогу не звярталася.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці немаўляці прызначаныя комплексныя экспертныя даследаванні.

Акрамя таго, следчыя Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце выяўлення на заводзе ўтылізацыі бытавых рэсурсаў цела нованароджанай дзяўчынкі.

У следства маецца здагадка, зыходзячы з вонкавых прыкмет, што роды праходзілі па-за медыцынскай установай.

Высвятляецца асоба парадзіхі.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце