Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Гараскоп
11.10.2017 16:32 ,AЎТАР(Ы): Марыя УРБАНОВІЧ

Гараскоп на 13-19 кастрычніка

Авен

Сітуацыя ў вашым жыцці лёгка можа памяняцца як на вашу карысць, так і ў супрацьлеглы бок. Вы можаце аддацца на волю лёсу, але лепш разлічваць на самога сябе. Усё ў вашых руках, і калі праявіць намаганне над сабой, не кідаць пачатае на палове шляху, то вы можаце дабіцца добрых вынікаў.

Цялец

Калі ад вас запатрабуецца прыняцце важнага рашэння, то не бойцеся рызыкаваць – што б вы ні вырашылі, вынік будзе толькі на вашу карысць.

Блізняты

Старайцеся рабіць так, каб вашы дзеянні прыносілі карысць не толькі вам, але і навакольным людзям, прытым не толькі блізкім уласна вам. Такія ўчынкі не застануцца незаўважанымі, і дабрыня абавязкова вернецца вам у адказ.

Рак

Падзеі гэтых дзён могуць сур’ёзна паўплываць на ваша жыццё і па-рознаму праявіцца ў будучым. Дазвольце лёсу весці вас. Самі ж вядзіце сябе некалькі інфантыльна, захоўвайце лёгкасць. Не бойцеся, вы ўсім будзеце забяспечаныя, вас будуць акружаць спакой і раўнавага.

Леў

Калі вы вырашылі, напрыклад, вывучаць штосьці новае, асвойваць новыя галіны дзейнасці, то настаў час. Вы атрымаеце эмацыйнае задавальненне, якое станоўча паўплывае і на іншыя сферы вашага жыцця.

Дзева

Вы цвёрда настроеныя палепшыць свой фінансавы стан. Што ж, усё ў вашых руках. Толькі вызначыцеся, якая вам сума патрэбная і ў якія тэрміны вы яе хочаце зарабіць. Бо не маючы вызначаных межаў, вы можаце ператаміцца, і ў выніку атрыманыя грошы пойдуць не на жаданае, а на папраўку ўласнага здароўя.

Шалі

Вучыцеся радавацца таму малому, што ёсць у вас, а то вы толькі звяртаеце ўвагу на тое, чаго ў вас няма. З-за гэтага і праблемы.

Скарпіён

Рабіце тое, што лічыце патрэбным, цаніце тое, што маеце, не забывайце дапамагаць менш удачлівым.

Стралец

Гэтыя дні як невялікі астравок актыўнасці, калі варта падумаць пра свае далейшыя планы на жыццё і, магчыма, распачаць нейкія дзеянні для іх рэалізацыі.

Казярог

Вам трэба часцей заставацца сам-насам, каб у цішыні і спакоі падумаць аб тым, чаго на самой справе вы хочаце, задумацца аб сваім жыцці, адмовіцца ад старых прывычак. Не сумнявайцеся ў сваіх сілах, не бойцеся цяжкасцей. Цалкам магчыма, што блізкі чалавек паставіць вас перад выбарам: каханне ці кар’ера. І гэты выбар стане для вас вызначальным.

Вадалей

Перыяд дзейнасці і новых пачынанняў, за выключэннем таго аспекту, што вы будзеце падвержаныя сумненням і знаходзіцца ў нерашучасці. У вас заўсёды было больш за адну думку па любым пытанні, на гэты раз сітуацыя іншая. Вам будзе не проста вырашыць, якім шляхам пайсці. У выбары пакладзіцеся на тых людзей, з якімі збіраецеся рухацца наперад.

Рыбы

Вы вельмі патрабавальныя да сябе і да іншых.  Вашы адносіны да людзей не пакідаюць месца эмоцыям. Больш праяўляйце свае пачуцці. Не спяшайцеся. Прысвяціце пэўнай справе больш часу, зрабіце яе якаснай і эфектыўнай. Інакш у  ёй  не будзе сэнсу. 
Новае на сайце