Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
16.10.2017 16:34 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

У Смаргоні застрэліўся лейтэнант, магчымая прычына – няўдалае каханне

Фота Sputnik Беларусь.

Як стала вядома "Нашай Ніве", тры тыдні таму, напрыканцы верасня, у Смаргоні застрэліўся малады лейтэнант-пагранічнік.

Па нашай інфармацыі, хлопцу было 22 гады, ён быў гэтак званым "тылавіком", начальнікам рэчыўнай службы адной з заставаў – зусім нядаўна скончыў Гродзенскі ўніверсітэт у інтарэсах Пагранічнага камітэту.

У дзень трагедыі малады лейтэнант знаходзіўся ў навучальным цэнтры Інстытута пагранічнай службы. Ён вярнуўся з нараду, зайшоў за будынак і стрэліў сабе ў галаву.

Прычыны пакуль незразумелыя. Калегі кажуць, што не выключаны варыянт няўдалага кахання на фоне працяглай дэпрэсіі. 

Варта адзначыць, што папярэдняе самазабойства пагранічніка – таксама ў Смаргоні ў 2015 годзе – было выклікана сямейнымі прычынамі.

Дадамо, што пагранічныя войскі лічацца элітнымі, там выключаныя дзедаўшчына і паборы, як тое было ў Печах.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце