Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
18.10.2017 15:34 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

ДТЗ у Крыніцы: мужчыну збіла “хуткая”, калі ён выбег ёй насустрач, каб выратавацца ад ранення нажніцамі

Фота з сайта kommersant.ru.

Раніца 18 кастрачніка была вельмі насычнай для 30-гадовага жыхара Крыніцы.

Пачалося ўсё каля васьмі гадзін раніцы, калі з Маладзечна на тэрміновы выклік выехала “хуткая дапамога”.

У 8.20 у Крыніцы, “хуткая”, як і трэба, ехала з мігалкамі і гукавым сігналам. І тут, справа, насустрач “хуткай дапамозе” выбягае са свайго дома мясцовы 30-гадовы жыхар.

“Хуткая” чапляе яго люстэркам, ад чаго мужчына падае.

Але ў бальніцу ён быў дастаўлены не толькі з нязначнымі ўшыбамі твару, але з пранікаючым раненнем грудной клеткі.

Аказалася, што ў той момант, калі “хуткая” спяшалася на выклік, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення пасварыўся са сваёй сястрой. Тая ўдарыла яго нажніцамі ў грудзі.

І ў гэты момант мужчына пачуў, што за вокнамі набліжаецца гук “хуткай” дапамогі. Той вырашыў ратавацца ад ранення і  паспрабаваў спыніць “хуткую”. Аднак правае люстэрка машыны, што ехала на выклік, зачапіла яго за твар.

Пра гэта “Рэгіянальная газеце” расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце