Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
1
12.10.2017 10:52 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

“Рэгіянальная газета” распачынае акцыю “Супергаспадар”!

Фота з сайта tayni.info.

Калі ў руках усё спорыцца – чым гэта не падстава для гонару? Пахваліся сваімі здольнасцямі  і атрымай каштоўныя прызы. 

Вы сабралі самы вялікі ўраджай? Або пабудавалі ўнукам арэлі? Вышылі абрус або ўмееце пячы самыя смачныя ў свеце піражкі?

Зрабілі ўласнымі рукамі трактар? Або лепш за іншых умееце іграць на самаробнай дудцы? А можа шыеце абноўкі хамякам і коцікам? Ці сабралі багаты ўраджай грыбой і нарабілі рэкордную колькасць закатак?

Тады раскажыце пра гэта.

Дасылайце на нашу пошту [email protected] свае лепшыя фотаздымкі. Падзяліцеся з рэдакцыяй і чытачамі тым, што выклікае ў вас пачуццё гонару, а ў суседзяў пачуццё добрай зайздрасці.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Мы размесцім іх для галасавання на сайце rh.by, і той, хто назбірае найбольшую колькасць галасоў, атрымае ў падарунак САДОВЫЯ АРЭЛІ.

Таму, хто зойме другое і трэцяе месца, мы падрыхтавалі ў падарунак НАБОРЫ АГАРОДНІКА. А ўсе ўдзельнікі акцыі, незалежна ад вынікаў, атрымаюць у падарунак НАБОРЫ НАСЕННЯ як гародніны, так і кветак.

Дасылаць здымкі могуць нашы чытачы ад сённяшняга дня ( 12 кастрычніка)  да 13 лістапада. Пасля  мы размесцім на нашым сайце rh.by галасаванне, якое будзе доўжыцца ад 17 па 27 лістапада. А 1 снежня мы абвесцім вынікі акцыі на старонках газеты.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі,дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце "Супергаспадар".

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
13.10.2017 07:39
Вера / А что входит в набор семян?
Дадаць каментар
Новае на сайце