Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
19.10.2017 12:10 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Без неабыякавых людзей інвалідныя вазкі нам не адужаць: сям'я Чарнецкіх з Маладзечна просіць аб дапамозе

Уладзіслаў і Раман Чарнецкія. Фота забяспечанае Уладзімірам Чарнецкім

Уладзіслаў і Раман Чарнецкія. Фота забяспечанае Уладзімірам Чарнецкім.

Да нас у рэдакцыю звярнуліся маладзечанцы Уладзімір і Алена Чарнецкія. Звярнуліся, каб распавесці пра сваю бяду і папрасіць дапамогу.

– Вашу газету чытаюць не толькі ў Маладзечне, яна даходзіць да рэгіёнаў, – адзначыў Уладзімір. – Таму і звяртаемся да вас.

У шматдзетнай сям’і Чарнецкіх гадуюцца тры хлопчыкі. У дваіх, 17-гадовага Ула­дзіслава Чарнецкага і 15-гадовага Рамана Чарнецкага, сур’ёзнае генетычнае захворванне.

Хвароба пачынае праяўляцца ў першыя 3-5 гадоў жыцця. За кароткі час распаўсюджваецца і ўзмацняецца слабасць у мышцах.

Спярша церпяць мышцы тазавага пояса і сцёгнаў, пасля слабеюць мышцы плячэй, спіны. Спачатку хвораму цяжка рухацца, потым ён не можа хадзіць зусім.

Менавіта таму сям’і неабходны функцыянальны ложак і спецыялізаваны інвалідны вазок, з дапамогай якога хворыя хлопчыкі змогуць перамяшчацца ў памяшканні, а таксама па дарогах з цвёрдым пакрыццём.

Старэйшы сын Чарнецкіх, Уладзіслаў, прыкаваны да ложка ўжо паўгода.

Па словах бацькі, сын цягнецца да новых ведаў, цікавіцца космасам, гісторыяй, тэхнікай, мае здольнасці да мастацтва, любіць чытаць духоўную літаратуру і іншыя кніжкі.

Улад на надомным навучанні скончыў дзевяць класаў і атрымаў пахвальную грамату.

Сярэдні сын, Раман, таксама старанна вучыцца. Праўда, як і брат, з-за хваробы ён не можа наведваць школу. Настаўнікі прыходзяць да Чарнецкіх дамоў. А яшчэ, па словах бацькоў, хлопчык мае музычныя здольнасці. На сённяшні дзень Рома можа перамяшчацца толькі з дапамогай інваліднага крэсла.

У абодвух хлопчыкаў дыяфрагма і іншыя мышцы, што кіруюць працай лёгкіх, слабеюць. Таму лёгкія не могуць працаваць на поўную сілу.

З-за гэтага браты Чарнецкія пакутуюць ад галаўнога болю, скардзяцца на жахлівыя снабачанні. Слабеюць разумовыя здольнасці хлопчыкаў, усё цяжэй і цяжэй ім захоўваць бадзёры настрой.

Паміж сабой Раман і Ула­дзіслаў сябруюць, распавёў Уладзімір. Браты падтрымліваюць адзін аднаго у такіх нялёгкіх жыццёвых абставінах, з якімі вымушаныя былі сутыкнуцца.

Падтрымліваюць і маму з татам, спрабуюць неяк палегчыць і без таго іх няпростае жыццё. Калі магчыма, дапамагаюць справай, калі не – то проста добрым словам.

– Атрымліваецца так, што зносіны нашых хлопчыкаў часцей за ўсё абмяжоўваюцца сям’ёй, – кажа Алена Чарнецкая.

Мама спадзяецца, што дзякуючы інваліднаму вазку, які яны плануюць набыць, Улад і Рома змогуць выязджаць на свежае паветра і мець зносіны з аднагодкамі. Аднак без дапамогі неабыякавых людзей, кажа Алена, такі дарагі набытак сям’і не адужаць.

На пачатку верасня ў Маладзечне ў рамках фестывалю “Скарбніца” ладзілі акцыю “Добрае сэрца”, накіраваную на аказанне адраснай дапамогі Уладзіславу і Раману Чарнецкім.

Акцыя скончылася 10 верасня, аднак дапамагчы братам Чарнецкім можна і цяпер.

Рэквізіты для дапамогі

Чарнецкі Раман Уладзіміравіч

Дыягназ: прагрэсіраваная мышачная дыстрафія, псеўдагіпертрафічная форма Дзюшэна, вялы стойкі выражаны тэтрапарэз, кантрактуры буйных суставаў.

Дабрачынны рахунак адкрыты ў філіяле 601 – горад Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 13.

Беларускія рублі – транзітны рахунак BY58AKBB38193821055566100000 на дабрачынны рахунак BY95AKBB31340000157916120601 у філіяле 601/ Аперацыйная служба, дата заканчэння дзеяння дагавора дабрачыннага рахунка – 01.01.2027 года.

Прызначэнне плацяжу: збор на набыццё спецыяльнага вазка для Чарнецкага Рамана Уладзіміравіча.

Чарнецкі Уладзіслаў Уладзіміравіч

Дыягназ: прагрэсіраваная мышачная дыстрафія, псеўдагіпертрафічная форма Дзюшэна, вялы стойкі выражаны тэтрапарэз, кантрактуры буйных суставаў.

Дабрачынны рахунак адкрыты ў філіяле 601 – горад Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 13.

Беларускія рублі – транзітны рахунак BY58AKBB38193821055566100000 на дабрачынны рахунак BY13AKBB31340000157906120601 у філіяле 601/ Аперацыйная служба, дата заканчэння дзеяння дагавора дабрачыннага рахунка – 01.01.2027 года.

Прызначэнне плацяжу: збор на набыццё спецыялізаванага вазка для Чарнецкага Уладзіслава Уладзіміравіча.

Адрас для паштовага перавода:

222310, горад Маладзечна, вуліца Заводская, 54. Чарнецкі Уладзімір Аляксеевіч.

Дадатковая інфармацыя пра атрымальніка грашовых сродкаў па тэлефоне +375 33-600-01-81.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце