Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Беларусь
17.10.2017 13:00 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

СК патлумачыў разыходжанні ў сваіх каментарах наконт абставін смерці салдата ў Печах

Аляксандр Коржыч

Аляксандр Коржыч. Фота TUT.BY.

У каментарыях пад артыкуламі "Нашай Нівы" на тэму Печаў людзі просяць патлумачыць, чаму пазіцыя афіцыйных ведамстваў па смерці Коржыча мянялася разам з градусам грамадскага абурэння.

5 кастрычніка прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог заявіла, каментуючы знойдзенае ў барысаўскай часці цела, што "пры правядзенні агляду месца здарэння прыкмет крымінальнага характару следствам не выяўлена. Дадзеныя, атрыманыя ў выніку першапачатковых мерапрыемстваў, дазваляюць разглядаць у якасці асноўнай версіі суіцыд".

Праз некалькі дзён, калі абставіны смерці Коржыча пачалі абрастаць канкрэтыкай, кіраўнік прэс-службы СК Сяргей Кабаковіч расказаў,

што насамрэч цела салдата знайшлі з перавязанымі нагамі і з майкай на галаве, усё цела яго было ў сіняках.

Як так атрымалася, што афіцыйнае ведамства, кажучы ягонай тэрміналогіяй, рэзка змяніла паказанні?

"НН" задала гэтае пытанне Кабаковічу:

"Мы сталі ў нечым закладнікамі: з аднаго боку, мы мусілі даць інфармацыю, бо кіруемся палітыкай адкрытасці, з іншага боку – не да канца быў праведзены агляд месца, не ўсе сведкі апытаныя. Як вісела цела, усе акалічнасці… Гэта трэба было высвятляць, бо следчая група прыбыла на месца не адразу, як было знойдзена цела. Трэба гэта разумець.

Адзначу, што ад пачатку СК падкрэсліваў, што суіцыд – гэта версія. Версія, якая на той момант была імавернай. Але вы ж бачыце, мы [ужо пасля словаў Беланог] завялі крымінальную справу, бо ў рамках справы можна праводзіць больш следчых мерапрыемстваў, чым пры праверцы. І ўсе новыя, як вы кажаце, факты, выяўленыя менавіта ў ходзе расследавання справы, а не ў ходзе правядзення праверкі", – патлумачыў Кабаковіч. 

Адметна таксама, што прадстаўнік Мінабароны палкоўнік Уладзімір Макараў ад самага пачатку безапеляцыйна сцвярджаў, што смерць Коржыча – гэта суіцыд. А вось Следчы камітэт на гэты момант мае тры версіі смерці салдата – самагубства, давядзенне за самагубства і забойства.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце