Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
19.10.2017 11:00 ,AЎТАР(Ы): Паводле newsroom.kh.ua

У Харкаве 20-гадовая дзяўчына на "Лексусе" збіла на пераходзе пешаходаў: загінулі шэсць чалавек

Фота newsroom.kh.ua.

У Харкаве (Украіна), вечарам 18 кастрычніка, на вуліцы Сумскай, аўтамабіль "Лексус" вылецеў на тратуар, і перакуліўся.

Па папярэдніх дадзеных, аўто праехала на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з "Фальксвагенам Туарэг". Менавіта з прычыны гэтага ўдару "Лексус" выехаў на ходнікі.

У выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек, яшчэ шэсць атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, сярод іх дзве жанчыны знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль вылецеў на тратуар, дзе на пешаходным пераходзе стаялі людзі і чакалі зялёнае святло, каб перайсці вуліцу.

Паліцыя Харкава пачала крымінальную справу. За парушэнне правілаў дарожнага руху, прадугледжанае зняволенне тэрмінам ад 7 да 12 гадоў. Паліцыя называе імя дзяўчыны – Алена Зайцава.

Фота newsroom.kh.ua.

Фота newsroom.kh.ua.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце