Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец Астравец
Эканоміка
Вілейка
24.10.2017 09:43 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Вілейскі каледж атрымаў сертыфікат ад Еўрасаюза

Фота 1ecoferma.ru.

Вілейскі дзяржаўны каледж атрымаў сертыфікат Еўрасаюза (ЕС ПРААН) на вядзенне экалагічна чыстага земляробства.

Грамадская арганізацыя "Экаагра" з літоўскага горада Каўнаса правяла адпаведны маніторынг зямель навучальнай гаспадаркі "Камарова".

У выніку сертыфікацыю прайшлі 213 гектараў. Гэта больш за палову ўсіх зямельных плошчаў, што належаць каледжу.

У каледжы распавялі, што каля трох гадоў яны на сваёй навучальнай гаспадарцы адпрацоўваюць тыя агратэхнічныя метады, якія дазваляюць абыходзіцца без мінеральных угнаенняў.

Пры дапамозе тэхналогіі "Беларускі араты", напрыклад, ўтылізуюць адходы жывёлагадоўлі з дапамогай чарвякоў. Атрыманае такім чынам ўгнаенне выкарыстоўваюць у вучэбнай гаспадарцы ў біялагічным земляробстве.

Упаўнаважаная Еўрасаюзам грамадская арганізацыя "Экаагра", выдаўшы каледжу сертыфікат, прызнала што метады вядзення гаспадаркі ў каледжы адпавядаюць патрабаванням праекта ЕС ПРААН  "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце