Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
Смаргонь
19.10.2017 15:32 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На адзін бар'ер стала менш: у Маладзечне з'явіўся новы пандус

Ілюстрацыйнае фота cmm.ru

Ілюстрацыйнае фота cmm.ru.

Не так даўно жыхарка Залесся Дар'я Ліс пісала ў "РГ" пра тое, як сутыкнулася з адсутнасцю пандусаў у адным з платных медыцынскіх цэнтраў Маладзечна.

Сюды Даша прыехала зрабіць прышчэпку ад грыпу.

Аб праблеме дзяўчына напісала ў Кнізе скаргаў і прапаноў, а таксама ў СМІ.

Кіраўнікі цэнтра прыслухаліся да пацыенткі і літаральна праз два тыдні з правага боку ганку з'явіўся металічны пандус.

– Здорава, што ў медыцынскім цэнтры з'явіўся зручны пандус, – кажа Даша. – Шкада, што ўладальніку спатрэбілася шмат часу, каб зразумець неабходнасць безбар'ернага асяроддзя. Але ўсё добра, што добра заканчваецца.

Па словах Дашы, у наступны раз яна таксама папросіць Кнігу скаргаў, але ўжо для таго, каб напісаць падзяку.

– Ведаю, многія чакалі з'яўлення пандуса, але ніхто не адважваўся напісаць пра гэта ў Кнізе скаргаў, – падзялілася Даша.

А вось і новы пандус. Фота Аксаны Ярашонак.

А вось і новы пандус. Фота Аксаны Ярашонак.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце