Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Грамадства
Вілейка
24.10.2017 16:48 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Вілейцы паставяць баявую машыну. Дзе?

Фота INTERPOLIT.

У хуткім часе ў Вілейцы паставяць баявую машыну дэсанта, расказаў "Рэгіянальнай газеце" начальнік аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі.

У горад яе павінны прывесці работнікі вілейскай ЖКГ з вайсковай часці Любанскага раёна.

– Пакуль вырашаем папяровыя справы, –  кажа Сяргей Фёдаравіч. – Як толькі дакументы будуць у парадку, работнікі ЖКГ паедуць за машынай.

Дзе паставяць, пакуль не вырашылі. Пад машыну плануюць заліць невялікі пастамент. Вельмі спадзяёмся, што надвор'е не перашкодзіць, кажа начальнік аддзела.

Ужо на месцы, у Вілейцы, машыну пафарбуюць.

Па словах Сяргей Паўлоўскага, у рэгіёне такія машыны ёсць. Падобная стаіць у Мядзеле.

.
Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце