Міхаіл Фінберг: “Музыка ў бядзе”

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 10.11.2009. 16:08

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга 5 лістапада даў канцэрт у зале музычнага вучылішча імя Агінскага.

Перад канцэртам Міхаіл Фінберг даў інтэрв'ю "РГ".

Глядацкая зала - партэр і балкон - была поўная. Неўзабаве пасля пачатку дзверы ў залу шырока адчынілі, каб гледачы, якія стаялі ў фае, таксама маглі ўсё бачыць і чуць.

Госця вітаў дырэктар музычнага вучылішча Рыгор Сарока. “Я не ведаю іншага калектыву, роўнага Нацыянальнаму канцэртнаму аркестру, якім кіруе выдатны музыкант, народны артыст Беларусі прафесар Беларускай акадэміі музыкі Міхаіл Якаўлевіч Фінберг.

Я не ведаю іншага калектыву, які б так апантана гадамі ўскрываў пласты нашай музычнай культуры, пачынаючы з 16-17 стагоддзяў, каб вярнуць беларусам тое багацце, якое яны мелі. На базе Нацыянальнага канцэртнага аркестра працуюць выдатныя камерныя калектывы, якія мы сёння з вялікай асалодай паслухаем”, - сказаў ён.

Затым перад прысутнымі выступіў сам Міхаіл Фінберг. Ён заклікаў любіць і берагчы музыку. “Музыка сёння ў бядзе. І вы штодня назіраеце гэта па тэлебачанні і радыё, калі чуеце фанаграмных выканаўцаў, якія не ведаюць, на якіх лінейках пішуцца ноты, але мільгаюць на розных каналах. Таму ў нас вялікая праблема выбраць выканаўцу, каб адправіць на творчы конкурс.

Я праводжу конкурс маладых выканаўцаў на “Славянскім базары” і ведаю, як цяжка падабраць выканаўцу ад Беларусі. Мы страцілі школу эстраднага выканання. Вось і два апошнія маладзечанскія фестывалі: журы раздала ўзнагароды, а што з лаўрэатамі будзе далей, куды яны будуць рухацца, як стануць развівацца. А далей - стоп. Выканаўцаў з ганаровымі званнямі шмат, але няма аднаго - а-со-баў”, - сказаў Міхаіл Фінберг.

Маэстра адзначыў, што галоўнае для музыканта - развіты музычны слых і сапраўдная, акадэмічная адукацыя. І выказаў занепакоенасць узроўнем падрыхтоўкі маладых выканаўцаў:  “Сёння пераважаюць словы “клёва”, “стыльна”, якія не нясуць ніякай інфармацыі. Раней мы казалі: “Які ў яго цудоўны голас!” І дадавалі: “Які дыяпазон, як гучаць ніжнія ноты, якая палётнасць гуку!”

Цяпер гэтыя словы не ўжываюцца. Да кіраўнікоў творчых калектываў прыходзяць людзі, якія самі сябе назвалі зоркамі, суперзоркамі і мегазоркамі.  Але калі яны пытаюцца: “А што за кампазітар Адажыо?” ці “Што такое паўза?” - гэта выглядае дзіўным. А калі крыху пазней гэтыя людзі атрымоўваюць ганаровае званне - гэта выглядае двойчы дзіўным”.

Затым Міхаіл Фінберг адказаў на пытанні, дасланыя з залы.

На сцэне канцэртнай залы музычнага вучылішча імя Агінскага - струнны квартэт Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Пасля пачаўся канцэрт, які вяла супрацоўніца аркестра музыказнаўца, доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава. На сцэне канцэртнай залы музычнага вучылішча выступілі ансамблі кларнетыстаў, трубачоў, флейтыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, струнны квартэт, камерны аркестр, вакальны ансамбль. У праграме былі творы пераважна беларускіх кампазітараў - аркестр меў на мэце пазнаёміць маладзечанцаў менавіта з іх творчасцю.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.

Некаторыя пытанні з залы да Міхаіла Фінберга

Хто Вашы сябры?
Першы мой сябра - музыка. Яна мяне ніколі не падводзіла. Сябры - так, часта падманвалі. У аркестры я ні з кім не сябрую - гэта мае падначаленыя. Я строгі чалавек, але вельмі люблю сваіх музыкантаў і раблю для іх усё магчымае, а часам і немагчымае.

Які гадавы бюджэт Нацыянальнага канцэртнага аркестра?
Я адкажу на гэтае пытанне. І нават утойваць не буду - вялікі.

Што вы пажадаеце выканаўцам-пачаткоўцам?
Звычайна кажуць: займацца, займацца і яшчэ раз займацца. І мне такое раілі. Я так і рабіў - прыходзіў у кансерваторыю ў 5 гадзін раніцы. Пасля аказалася, што гэта няпраўда. Трэба ведаць, чым займацца. Можна іграць вельмі доўга і бессэнсоўна. Таму трэба разам з выкладчыкам пралічыць, над чым працаваць, каб не рабіць дурной работы.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25