Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Культура
Вілейка
1.11.2017 08:20 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Пяць тысяч еўра за кнігу, звязаную з Вілейшчынай: прэмію Гедройця атрымаў Зміцер Бартосік

Фота Westki.info.

У Мінску 31 кастрычніка абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды і чэку на 5000 еўра стаў Зміцер Бартосік, аўтар кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы". Кніга выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды".

Кніга ўяўляе сабой дарожныя нататкі.

Зміцер Бартосік, рыхтуючы радыёпраграму “Падарожжы Свабоды”, пабываў прыкладна ў 500 вёсках Беларусі. Вілейшчына паказаная ў кнізе вёскамі Суднікі, Навасёлкі, Сакалоўка і Касцяневічы.

– Ёсць такія вёскі, – распавёў Зміцер, – якія вельмі ўражваюць і запамінаюцца надоўга.

Да такіх, па словах журналіста, адносяцца Суднікі, што на Вілейшчыне. Гэта вёска “зачапіла” Змітра не столькі ваеннай, як пасляваеннай гісторыяй. Запомнілася, што ў 1945-1946 гадах там яшчэ напоўніцу ішла “вайна пасля вайны”. Гучала страляніна, па лясах хаваліся банды, людзі, якія не хацелі ісці служыць у савецкую армію, выступалі супраць саветаў. Прычым гэта быў не адзін чалавек, не два, а цэлыя атрады.

– Як прыгадаеш, якім антысавецкім кутком была Вілейшчына, адразу разумееш, адкуль тут столькі беларускіх пісьменнікаў і бардаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце