Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
26.10.2017 15:24 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: якой павінна быць беларуская армія, каб у ёй хацелі служыць?

Фота fo-art.ru.

Вольга Грыгарэнка, правізар:
– Адкажу адным словам – бяспечнай. Сітуацыя, што адбылася ў Печах проста ірве душу. Хоць гадую пакуль толькі дачку, не магу застацца абыякавай да лёсу таго хлопца.
Часлаў Кульша, пенсіянер:
– Армія павінна быць такой, якой яна была ў часы, калі я служыў ва Украіне ў лётных войсках. За “самаволку” – на “губу”. Адслужыў два гады – і дома. І ніякіх праблем у нас не было.
Ірына Качаванава, бухгалтар:
– Лічу, што ідэальная армія можа быць толькі кантрактнай.
Марына Фёдарава, у дэкрэтным адпачынку:
– Такой, каб у ёй да людзей ставіліся па-чалавечы. Мой муж служыў, армію успамінае добра. Але каб сын ішоў у армію, я б не хацела.
Іна Радзівіловіч, прадавачка:
– Ад вашага пытання – мурашкі па скуры. Адразу прыгадваецца выпадак у Печах. Але ў маёй сям’і усе служылі: адзін брат – у Валожыне, другі – у Брэсце. Цяпер брат служа якраз у Печах. У лістападзе дэмабілізуецца. Ні ён, ні іншыя браты ніколі не казалі пры сустрэчах, што ў арміі ім дрэнна.
Арцём Гаварэнь, дзяржаўны судовы эксперт-стажор:
– А я якраз іду з ваенкамата. Лічу, што армія павінна быць кантрактнай. Захацеў – служы. Я да таго, калі пайшлі служыць сябры, у армію хацеў. Падабалася слухаць расповяды бацькі. Сябры  пра “дзедаўшчыну” не казалі, толькі пра дарэмна змарнаваны час. А часу мне шкада. І выпадак у Печах вельмі насцярожыў. А раптам я туды траплю?
Новае на сайце