Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Беларусь
29.10.2017 19:40 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Мінадукацыі супакойвае: усе цяперашнія гімназісты працягнуць навучанне

Фота vsluh.ru.

Усе цяперашнія гімназісты змогуць працягнуць навучанне ў сваёй установе адукацыі, паведамілі карэспандэнту БелТА, каментуючы планаваную адмену ўступных экзаменаў у пяты клас.

У ведамстве адзначылі, што ніхто не збіраецца адлічваць гімназістаў, якія ўжо вучацца ў гэтай навучальнай установе, але не пражывае на замацаванай за ёй тэрыторыі.

Тыя, хто вучыцца ў гімназіях, змогуць працягнуць навучанне. У тым ліку гэта тычыцца цяперашніх чацвёртакласнікаў: яны проста пяройдуць у пяты клас.

Як паведамлялася раней, гімназіі як выгляд ўстановы адукацыі захаваюцца. Як і звычайныя школы, яны будуць рэалізоўваць праграму пачатковай і базавай адукацыі, далей вывучэнне прадметаў будзе весціся на павышаным узроўні. Гэта гэта 10-я і 11-я класы.

Адпаведна уступныя экзамены ў 5-я класы гімназій адменяць, замест гэтага адбор у гімназіі прапануецца ажыццяўляць па выніках атэстацыі за курс базавай школы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце