Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
8.11.2017 13:16 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

З пяці чалавек з дому не выбралася толькі яна. 18-гадовая дзяўчына згарэла ў пажары ў Маладзечанскім раёне

Фота забяспечана Марынай Ганчаровай.

Здарэнне адбылося каля 6 раніцы ўчора, 7 лістапада.

Пра пажар паведаміла старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ганчарова.

Ён адбыўся ў вёсцы Белева Гарадокскага сельсавета.

Калі на месца прыехалі выратавальнікі, дом быў ахоплены агнём цалкам.

Падчас пажару ў доме была кампанія маладых людзей. Усе пяцёра спалі.

Адзін з іх тлумачыць, што па незразумелых прычынах прачнуўся і зразумеў, што дом гарыць. Разбудзіў астатніх.

Але з дому выбралася толькі чацвёра з іх.

У агні загінула 18-гадовая дзяўчына.

Прычыну пажару высвятляюць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце