Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
9.11.2017 10:54 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Здарылася няшчасце. Сусед купіў машыну... Або, што рабіць з суседам, машына якога перашкаджае спаць?

Фота Наталлі ТУР.

Або здарылася няшчасце – сусед па доме купіў старэнькую машыну, і яна кожную ноч раве сігналізацыяй, міргае фарамі, кожную ноч!” 

Цытата з музычнай кампазіцыі “Настрой палепшыўся” Яўгена Грышкаўца як нельга лепей перадае настрой жыхароў дома па вуліцы Забэйды-Суміцкага.

Яны некалькі разоў за ноч прачынаюцца ад таго, што раве сігналізацыя на старэнькім “Фольксвагене” суседа.

– Ды каб жа на гэту машыну хто квапіўся, – узрушаецца жыхар дома Алег Акушка. – А то праедзе машына або скокне кот на капот, а машына ўжо заліваецца выццём. За ноч даво­дзіцца прачынацца разы чатыры.

На просьбу зрабіць нешта, гаспадар “Фольксвагена” адказвае:

– І што вы мне зробіце?  Такая сігналізацыя.

Аднак у міліцыі на гэты конт іншы аргумент.

Яўген Жылінскі, намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС,  кажа:

– У любым выпадку міліцыю трэба выклікаць. Міліцыянеры на месцы разбяруцца ў сітуацыі. Канешне, гэта не справа, калі сігналізацыя перашкаджае спаць жыхарам цэлага дома. І трэба разабрацца, у чым прычына такіх паводзін гаспадара машыны. Калі ён ведае, што сігналізацыя няспраўная і працягвае ставіць машыну пад вокнамі, гэта можа быць расцэненае як хуліганства. Але, паўтаруся, ва ўсім трэба разбірацца на месцы.

Стан жыхароў вуліцы Забэйды-Суміцкага выдатна апісвае той жа пісьменнік Грышкавец: “І ты цэлы месяц не спіш, худнееш, нервуешся, хварэеш. Але  раптам –  цэлая ноч у цішыні, і наступная ноч – цішыня, і цэлы ты­дзень. І ты сустракаеш у двары суседа і пытаеш: “Слухай, нешта даўно не чуваць было тваёй машыны?” А ён кажа: “Дык,  сволачы, скралі маю машыну!” А ты кажаш: “Ды ты што?! Ой-ой-ой!” А настрой у гэты момант палепшыўся”...

Вось каб не палепшыўся такім чынам настрой жыхароў Забэйды-Суміцкага,  можа, варта ўсё ж адключыць сігналізацыю.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце