Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Культура
14.11.2017 17:22 ,AЎТАР(Ы): Марына ВАЛАСКОВІЧ, кіраўнік клуба "Дыялог +"

Запрашаюць на сустрэчу з невідушчым выкладчыкам з Маладзечна Аляксандрам Еўдакімавым

Фота rh.by.

Сустрэча пройдзе 22 лістапада ў малой зале Палаца культуры, пачатак а 18 гадзіне.

У гэтыя пахмурныя лістападаўскія дні Клуб "Дыялог +" запрашае зазірнуць за грань змроку разам з найцікавейшым чалавекам – Аляксандрам Еўдакімавым.

Неаднаразовы ўдзельнік розных грамадскіх мерапрыемстваў і "Жывой бібліятэкі", пераможца конкурсу-фестывалю "Час жыць!", Герой некалькіх тэлевізійных праектаў і дакументальных фільмаў, кампазітар і знаўца музычнага мастацтва Аляксандр Еўдакімаў не проста ведае, але і жыве за гранню змроку.

Ад 10 гадоў ён цалкам страціў зрок, і гэтую перашкоду пераадольвае з гонарам і мужнасцю, натхняючы сваім прыкладам самых розных людзей.

Аляксандр пазнаёміць гасцей сустрэчы са сваёй музыкай, раскажа, як яму жывецца ў Маладзечне і пра тое, як у яго атрымліваецца перамагаць цемру.

Ён чалавек камунікатыўны, у выдатным пачуццём гумару, і сустрэча з ім – сапраўдны падарунак для тых, хто сумуе або сумняваецца ў тым, што выйсце ёсць заўсёды!

Уваход свабодны.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце