Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Гараскоп
9.11.2017 15:54 ,AЎТАР(Ы): Марыя УРБАНОВІЧ

Гараскоп на 10-16 лістапада

Авен

Змены ў асабістым жыцці не адбудуцца самі па сабе, прыкладзіце намаганні, каб усё змянілася да лепшага.

Цялец

Дні спрыяльныя для вас і добрыя для любых пачынанняў. Цяпер у вас прачынаецца дыктатар, што добра для дасягнення мэт і прасоў­вання ўласных ідэй, але можа не вельмі добра адбіцца на ўласным жыцці. Вы можаце аддацца на волю лёсу, давяраючы яму рашэнні ўсіх важных пытанняў.

Блізняты

Нейкая перамога дазволіць вам яшчэ доўга адчуваць сябе на кані. Спрыяльны час для тых, хто запланаваў прарыў у справах, каб адным махам усё вырашыць. Ладзяцца справы і ў сям’і. Любыя канфлікты сыдуць, наступіць мір і спакой. Калі спатрэбіцца зрабіць выбар, кіруйцеся падказкамі сэрца.

Рак

Вы будзеце літаральна рвацца ў бой. Перад вамі адкрываюцца многія магчымасці, і калі зрабіць правільныя крокі, то па­дзеі гэтых дзён прынясуць вам поспех ці, як мінімум, значнае набліжэнне да запаветнай мэты.

Леў

Вас чакаюць сур’ёзныя перамены ў асабістым жыцці. На жаль, цяпер вам трэба пазбаўляцца ад старых, якія аджылі сваё, адносін. Такі працэс можа быць балючы, але ён неабходны. Вам не захочацца нічога рабіць, але калі вы зберацеся з сіламі, то зможаце ўсё выкарыстаць з карысцю для сябе, ра­забрацца ў сабе і ў будучыні інакш падыхо­дзіць да свайго жыцця.

Дзева

Спрыяльны перыяд для духоўнага развіцця ці проста прыемных зносін з чалавекам, які можа вас шмат чаму навучыць. Калі ў вашым жыцці накапіліся эмацыйныя праблемы, то смела звяртайцеся па дапамогу і параду да тых, каму давяраеце. Магчымыя змяненні ў лепшы бок у фінансавай сферы.

Шалі

Усё мітусня і мітусня. Па­дзеі гэтых дзён інакш апісаць нельга. Хоць перад вамі і адкрываюцца новыя гарызонты, ёсць куды развівацца і імкнуцца, але шлях не выглядае такім простым, як можа здавацца спачатку. Эмоцыі ў гэтыя дні трымайце пад кантролем, і гэта не дазволіць вам раскіснуць у патрэбны момант.

Скарпіён

Не ўдзельнічайце ў авантурных і іншых рызыкоўных мерапрыемствах і будзьце асцярожныя за рулём.

Стралец

Надышоў той час, калі вы самі творыце сваё шчасце. Адчуйце перамены ў асабістым жыцці, праяўляйце ініцыятыву.

Казярог

Стаўце перад сабой маштабныя мэты, павышайце планку чаканняў і не лянуйцеся: вам многае будзе дадзена зоркамі.

Вадалей

Ідзіце туды, дзе яшчэ не былі, рабіце тое, што ніколі ў жыцці не рабілі. І не верце тым, хто скажа, што так не бывае. Бывае! Ды вы і самі адчуеце, што так павінна быць. І складайце планы, каб дух займала ад вашай смеласці.

Рыбы

Звярніце ўвагу на сваё ўласнае жыццё. Не, ніякіх праблем няма, насупраць, усяго шмат і нават занадта. Адсюль ёсць рызыка перанасыціцца адносінамі, гэтым радасным і прыемным жыццём, пасля чаго паглядваць па баках. Мы не заўсёды цэнім тое, што ёсць, імкнёмся валодаць большым ці хаця б проста чымсьці новым. Удзяліце час не толькі асалодзе, але і роздумам аб сэнсе свайго жыцця.
Новае на сайце