Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
9.11.2017 11:30 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У палаючую хату кідаўся два разы, але знаёмую выратаваць не змог: следчыя – пра смерць дзяўчыны на пажары ў Белева

Ілюстрацыйнае фота dpchas.com.ua

Ілюстрацыйнае фота dpchas.com.ua.

Пра падрабязнасці пажару ў Белеве на Маладзечаншчыне распавёў старшы следчы маладзечанскага РАСК Андрэй Падбярэзскі, які выязджаў на месца здарэння.

– 6 лістапада ўвечары кампанія маладых людзей прыехала на лецішча ў Белева. У кампаніі было два хлопцы і тры дзяўчыны. Лецішча належала бацькам адной з іх, распавёў Андрэй Віктаравіч.

Па яго словах, маладыя людзі паелі шашлыкоў, выпілі спіртнога і пайшлі спаць. Ноччу адзін з хлопцаў прачнуўся і заўважыў задымленне. Пачаў крычаць, будзіць сяброў. Маладыя людзі прачнуліся і ў паніцы пачалі выбягаць з хаты. Выбягаючы, паадчынялі дзверы і вокны, ад чаго задымленне ператварылася ў агонь.

Ужо на вуліцы маладыя людзі агледзеліся, што іх чацвёра. Адзін хлопец з кампаніі двойчы спрабаваў знайсці сяброўку ў палаючым доме, але з-за агню і дыму не змог.

Па словах старшага следчага, высветлілі, што смерць дзяўчыны, жыхаркі Краснага, надышла з-за атручвання чадам і не мае крымінальнага характару. Загінулая працавала прадаўцом у Мінску.

Дзяўчаты  18-20-гадовыя, з Маладзечаншчыны. Хлоцы на некалькі год старэйшыя з Мінска ці Мінскага раёна, распавёў старшы следчы.

Па яго словах, усе маладыя людзі, у тым ліку і загінулая дзяўчына, з добрых сем'яў.

Папярэдняя прычына пажару печка, якая палілася ў хаце.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце