Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Астравец
10.11.2017 10:32 ,AЎТАР(Ы): Дзмітры БАГДАНОВІЧ, старшы памочнік пракурора Астравецкага раёна

Судзілі вадзіцеля, які скраў балгарку на БелАЭС

Фота malolikto.ru.

Л. працаваў кіроўцам чатыры гады ў арганізацыі, што абслугоўвае БелАЭС. За ім быў замацаваны службовы аўтобус “ПАЗ”.

Вечарам 30 чэрвеня Л. забраў работнікаў арганізацыі з будпляцоўкі і развёз у Астравец па дамах. Пасля вярнуўся на тэрыторыю вытворчай базы станцыі.

“У аўтобусе рабіць не было чаго, таму пайшоў у арматурны цэх”, – прыгадваў Л. на допыце. У цэху нікога не было, напэўна, спецыялісты працавалі на іншых участках.

На бетоннай падлозе каля металічнай калоны мужчына заўважыў вуглавую шліфавальную машыну маркі “Бош”. Побач ляжала ўпакоўка адразных металічных кругоў. Балгарка ляжала без каробкі, выглядала, як новая. Прыкінуўшы, што інструмент спатрэбіцца ў гаспадарцы, Л. вырашыў яго скрасці.

Побач нікога не было, мужчына проста забраў балгарку і пакет з 25 адразнымі кругамі і пай­шоў у службовы аўтобус. Склаў скрадзенае ў свой пакет і схаваў каля ся­дзення кіроўцы.

Затым мужчына накіраваўся на запраўку ў Міхалішкі. Для выезду трэба было праехаць КПП №4. Л. спыніў кантралёр, адзначыў яго электронны пропуск і дазволіў праязджаць. Хаця кантралёр правяраў аўтобус, скрадзенае не заўважыў.

Затым кіроўца паехаў да КПП №11, дзе яго спыніў супрацоўнік службы бяспекі АЭС. Ён патрабаваў адчыніць аўтобус для дагляду, знайшоў пакет са скра­дзеным і выклікаў міліцыю.

Кіроўца ведаў, што пры выездзе яго будуць правяраць. Аднак вырашыў рызыкнуць.

Л. прызнаў сваю віну цалкам, што стала змякчальнымі абставінамі.

Суд прыгаварыў Л. вінаватым у замаху на кра­дзеж і прызначыў пакаранне – штраф у памеры 35 базавых велічынь (805 рублёў).

Балгарку і адразныя кругі перадалі гаспадару, фірме, у якой працаваў Л.

Асуджанаму 47 год. Жыве ў Мядзельскім раёне, раней не судзімы, жанаты.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце