Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка
15.11.2017 10:29 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Вырваў штыкеціну з плота і біў па аўтамабілях, што стаялі на шляху: пачалі крымінальную справу супраць жыхара Вілейшчыны

Ілюстрацыйнае фота provolsk.ru

Ілюстрацыйнае фота provolsk.ru.

24-гадовы жыхар вёскі Мікуліна, што на Вілейшчыне, ноччу 29 кастрычніка будучы п'яным спецыяльна пашкодзіў некалькі аўтамабіляў на вуліцы 17 Верасня ў Вілейцы.

 – Малады чалавек шмат выпіў у адным з вілейскіх бараў, дзе ў яго ўзнік канфлікт з іншымі наведнікамі. Аднак спрэчка быццам бы хутка скончылася,  –  распавёў "РГ" намеснік начальніка вілейскага РАСК Аляксандр Путырскі.

Тым не менш, хлопец выйшаў на вуліцу, адарваў ад бліжэйшага плота штыкеціну і пачаў стукаць па аўтамабілях, прыпаркаваных на вуліцы 17 Верасня. Магчыма, так ён хацеў выразіць сваю крыўду або вялікая колькасць спіртнога дала ведаць пра сябе, мяркуе намеснік начальніка РАСК.

Жыхары бліжэйшых дамоў заўважылі хулігана, бо спрацавала сігналізацыя на машынах. Яны выклікалі міліцыю, і хлопца затрымалі на месцы.

Ён ужо паспеў пашкодзіць тры машыны. 14 лістапада на хлопца завялі крымінальную справу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце