Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
Вілейка
12.11.2017 10:51 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На кастынг "Міс Беларусь 2017" у Вілейцы прышлі тры дзяўчыны

Злева направа: сябра журы Крысціна Язневіч, пераможца Вольга Абрамчык, глядач, удзельніцы Анастасія Лягчыла і Анастасія Чачуліна

Злева направа: сябра журы Крысціна Язневіч, пераможца Вольга Абрамчык, глядач, удзельніцы Анастасія Лягчыла і Анастасія Чачуліна.

10 лістапада ўвечары ў вілейскім Доме культуры правялі кастынг "Міс Беларусь 2017".

– Хацелася больш актыўнасці і ініцыятывы ад віляйчанак на такіх конкурсах, – кажа намеснік дырэктара Дома культуры, сябра журы Вольга Шляпо.

Папярэднюю рэгістрацыю ўдзельніц не праводзілі, таму колькасьці дзяўчат не ведалі.

У выніку на конкурс прыйшло тры дзяўчыны – усе маладыя спецыялісты са сферы культуры – Вольга Абрамчык, Анастасія Лягчыла і Анастасія Чачуліна.

Удзельніцы паказалі свае здольнасці ў дэфіле, эрудыцыі, самапрэзентацыі, веданні англійскай мовы.

У склад журы ўваходзілі Вольга Шляпо, мастацкі кіраўнік ДК Аляксандра Лапацкая, харэограф Крысціна Язневіч, рэжысёр Кірыл Чэрнік.

Дзяўчатам задавалі пытанні пра прыгажосць, моду, стыль. Па словах Вольгі, канкурсанткі адчувалі сябе ўпэўнена.

Сярод нешматлікіх гледачоў быў малады чалавек, які таксама задаваў пытанні ўдзельніцам, а пасля сказаў, што вілейскія дзяўчаты змогуць дастойна прадставіць свой раён на больш высокіх узроўнях конкурсу.

Па рашэнні журы, Вілейшчыну на абласным конкурсе прадставіць Вольга Абрамчык. Дзяўчына працуе метадыстам у клубнай сістэме раёна.

Фота Вольгі Шляпо.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце