Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
13.11.2017 16:59 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Пераможцаў аказалася больш, чым планавалі: "Рэгіянальная газета" падвяла вынікі акцыі "Не губляй ніводнага дня"

Фота YouTube.

Сёння "Рэгіянальная газета"падвяла вынікі акцыі "Не губляй ніводнага дня".

Фотаздымак Сцяпана Коршука з Маладзечна перамог адразу ў дзвюх намінацыях. Ён стаў лепшым па выбары рэдакцыі і ў намінацыі "Фота, дзе адлюстравана тэма "Рэгіянальнай газеты". У якасці прыза фота дзяўчынкі ў вышыванцы Стафаніі Коршук мы размесцім на нашым фірмовым календары за 2018 год. Сцяпан Коршук, які даслаў здымак, атрымае лічбавую фотарамку і набор сувенірнай прадукцыі ад нашай газеты.

Усяго на сайце прагаласавала 1969 чытачоў, 36% з іх за Арцёма Бурачонка. Такім чынам, паводле чытацкага галасавання лепшым стаў фотаздымак Арцёма Бурачонка з Маладзечна, дзе цалуецца маладая пара. Па ўмовах акцыі, Арцём атрымлівае набор цукерак.

Падчас галасавання ў рэдакцыі мы вырашылі, што неабходна адзначыць яшчэ два здымкі.

Другое месца – у віляйчаніна Аляксандра Дзехцяронка. Ён даслаў здымак, зроблены ў Пецергофе. Бронза  – у навучэнкі з Маладзечна Дар'і Савінай за фотаздымак восеньскай прыроды. За другое і трэцяе месца мы таксама ўручым наборы шакаладных цукерак.

17 лістапада ў 15:00 усіх пераможцаў мы запрашаем у рэдакцыю для ўручэння падарункаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце