Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Спорт
12.11.2017 18:19 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Мікалай Мятліцкі: аб’яднаемся з Маладзечнам, калі выйдзем у вышэйшую лігу

На стадыёне ў Чысці трэба паставіць пластыкавыя крэслы і лаўкі запасных.

На стадыёне ў Чысці трэба паставіць пластыкавыя крэслы і лаўкі запасных. . Фота архіў "РГ".

Футбольная тэма, як не круці, самая балючая ў спартыўным жыцці раёна.

Дырэктар футбольнага клуба “Маладзечна” Андрэй Іваненка пакінуў сваю пасаду.

ФК “Маладзечна” заняў шостае месца ў чэмпіянаце і зноў апынуўся на раздарожжы: што рабіць і як гуляць.

ФК “Чысць” заняў другое месца, і ў Маладзечанскім раёне цяпер віруе жыццё: трэба сабраць безліч дакументаў, сустрэцца з кіраўніцтвам горада, вырашыць пытанні фінансавання.

Заўзятары Маладзечна прапануюць сваю версію развіцця падзей, а аддзел адукацыі, спорту і турызму сцвярджае, што адна каманда ад горада нашмат бы спрасціла жыццё.

Заўзятар Дзмітры Рухлевіч: рукі апускаць рана, можна ж аб’яднацца

– З будучым маладзечанскага футбола, канешне, не ўсё так проста, але вось адзін варыянт развіцця ўсё ж можна разгледзець. Чаму б не стварыць адну каманду нашага раёна  пад умоўнай нейтральнай назвай ФК “Уша” альбо ФК “Дынама”. У 1949 годзе менавіта пад гэтай назвай наш раён быў упершыню прадстаўлены ў чэмпіянаце Беларусі. Для чаго ўсё гэта? Ёсць выдатная база ў выглядзе складу гульцоў ФК “Чысць”. Гэтыя маладыя хлопцы сваёй гульнёй адназначна заслужылі права на павышэнне, але кропкавае ўзмацненне і канкурэнцыю маглі б скласці некаторыя гульцы ФК “Маладзечна-ДЮСШ- 4”. Кіраваць камандай у адміністрацыйнай частцы выдатна б мог Мікалай Мятліцкі, які ўжо не першы год на справе паказвае, што гатовы шукаць і знаходзіць шляхі вырашэння пытанняў па развіцці футбола ў рэгіёне. Галоўным трэнерам  стаў бы Дзяніс Мятліцкі, у якога для гэтага ёсць адпаведная ліцэнзія, а Сяргей Дараховіч мог бы яму ў гэтым дапамагаць, пра што ён неаднаразова заяўляў. Два маладыя і амбіцыйныя трэнеры, дарэчы, раней разам выступалі ў складзе ФК “Маладзечна-2000”.

Гуляць каманда магла б у Маладзечне на гарадскім стадыёне, у адрозненне ад стадыёна ў Чысці, па ім у частцы ліцэнзавання пытанняў няма. Навучэнцы ДЮСШ-4 маглі б выступаць на турнірах ліцэнзавання.

Выходзіць, што ад зліцця двух камандаў мог бы атрымацца той самы якасны крок наперад па развіцці футбола ў рэгіёне, якога так доў­га чакаюць нашы шматлікія заўзятары гульні №1.

 Але пакуль што гэта ўсяго толькі думкі ўслых...

Мікалай Мятліцкі: аб’яднаемся з Маладзечнам, калі выйдзем у вышэйшую лігу

Дырэктару ФК “Чысць” няма калі разважаць над лёсам каманды, бо спраў безліч.

– Калі каманда будзе гуляць у вышэйшай лізе, тады, адназначна, трэба будзе аб’ядноў­ваць усе сілы. Вы што, такі горад не можа быць у баку ад футбола! А першую лігу мы пацягнем і самі. У дадзены момант я збіраю ўсе неабходныя для першай лігі дакументы, стэлефаноўваюся з Жыткавічамі. Выхад у першую лігу для іх таксама новы досвед. Цяпер пішу звароты ў розныя інстанцыі, каб на стадыёне ў Чысці паставіць пластыкавыя крэслы. Ці думаў я пра аб’яднанне? Пакуль не.

Футбалісты ФК “Чысць” сумленна заслужылі выхад у першую лігу сваёй гульнёй і сваім стаўленнем да гульні. І я, канешне ж, хацеў, каб там гуляла каманда з назвай “Чысць”. Да таго ж, гэта бу­дзе справядліва і ў адносінах да нашых балельшчыкаў. І хачу, каб гулялі мы на нашым стадыёне. 

А патрабаванні да стадыёна не такія ўжо і невыканальныя. Паставіць пластыкавыя крэслы і лаўкі запасных. Я спецыяльна цяпер у школе ўзяў адпачынак, каб цягам месяца падрыхтаваць усе дакументы, сустрэцца з кіраўніцтвам горада. Я ж яшчэ не ведаю, што яны нам прапануюць. Тады і будзем гаварыць пра магчымае супрацоўніцтва. Мы ж не супраць, мы адкрытыя да супрацоў­ніцтва. І калі, напрыклад, футбалісты з Маладзечна захочуць гуляць у Чысці, мы ж не адмовім.

Мікалай Шрымф: не хацелася б распыляцца

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Мікалай Шрымф на пытанне, як ён бачыць сітуацыю з футболам на будучы год, сказаў:

– Каб адказаць на гэта пытанне, трэба сустрэцца з кіраўніцтвам горада. Пакуль гэта пытанне не абмяркоўвалася ніяк. Скон­чыў­ся футбольны сезон, футбалістам і кіраўнікам камандаў трэба даць час на адпачынак. Што датычыцца майго асабістага меркавання, то я лічу, што было б лепей, каб ФК “Маладзечна” і ФК “Чысць” аб’ядналіся ў адну каманду. Гэта лепш, чым распыляцца на тры розныя лігі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце