Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -8° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -8° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Беларусь
14.11.2017 10:04 ,AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

У вучэбцы, дзе служыў Коржыч, распускаюць сяржантаў – новых набіраюць з баявых частак

Фота sputnik.by.

Працягваецца "разбор палётаў" пасля трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча ў Печах.

Крыніцы "Нашай Нівы" паведамілі, што ў трэцяй школе, дзе служыў Коржыч, цалкам замяняюць сяржанцкі склад: тых, хто не затрыманы, адправяць служыць у іншыя часці, на іх месца перавядуць сяржантаў з "баявых" частак.

Магчыма, створаць сістэму рэгулярнай ратацыі сяржантаў.

Трохі раней там жа, у Печах, салдатам дазволілі мець пры сабе мабільныя тэлефоны, хай і прымітыўныя.

Таксама варта дадаць, што крыніцы "Нашай Нівы" з розных частак сігналізуюць пра пастрожванне афіцэрскіх абавязкаў у беларускім войску. Сілы спецаперацый, сувязь, спецназ афіцэры цяпер на рэгулярнай аснове ладзяць начныя праверкі, павялічыўся час знаходжання афіцэраў з асабовым складам, у некаторых часцях маюць паставіць камеры.

Салдатам загадана паведамляць пра малейшыя парушэнні статутных адносін.

Міністэрства абароны пакуль не можа пацвердзіць роспуск сяржантаў у трэцяй школе. Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў адзначыў, што "рэалізуецца цэлы комплекс захадаў": маўляў, замена сяржантаў можа быць адным з яго элементаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце