Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
17.11.2017 08:29 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Ні ў чым сабе не адмаўляла: маладзечанка за месяц накупляла прадуктаў на амаль 2000, скарыстаўшы плацёжную картку знаёмага

Фота elittent.org.

29-гадовая маладзечанка была разам са сваім 55-гадовым знаёмым у адным з банкаўскіх аддзяленняў горада, калі мужчына афармляў там плацёжную картку тыпу "Халва"з крэдытным лімітам 2000 рублёў.

Зрабіўшы картку, мужчына паклаў канверт з ёй ў машыну, адвёз дадому знаёмую. Пасля аўтамабіль паставіў у гараж і быў упэўнены, што картка засталася там.

Аднак калі праз пэўны час картка спатрэбілася, гаспадар не знайшоў яе і звярнуўся ў міліцыю.

Як стала вядома, картку ў дзень выдачы з машыны скрала яго знаёмая. За час ад 5 верасня да 3 кастрычніка жанчына патраціла  1964 рублі. Па словах Юрыя Багушэвіча, старшага следчага маладзечанскага РАСК, у асноўным, жанчына купляла прадукты ў сетцы буйных супермаркетаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце