Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
20.11.2017 11:32 ,AЎТАР(Ы): Паводле ДАІ Мінскай вобласці

У Радашкавічах на пераходзе аўтамабіль збіў дзяўчыну

Фота ілюстратыўнае

Фота ілюстратыўнае. Фота informator.news.

Здарэнне адбылося каля сямі гадзін вечара 19 лістапада на аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач.

У гарадскім пасёлку Радашкавічы 37-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Родстэр-Смарт” у напрамку Маладзечна.

Машына наехала на 20-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку яе з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху праяўляць павышаную ўвагу на дарогах і строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце