Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
22.11.2017 17:26 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Маладзечанец: “А ў нас на Старым Месце мэр купляў карпа” (Фота)

На Старым Месце

На Старым Месце. Фота Наталлі ТУР.

Толькі ўдумайцеся: плошча Старое Места яшчэ ад 1623 года вядомая ў Маладзечне, як месца гандлю. 

А ў 1740 годзе, 14 лістапада, кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІІ даў прывілей на штотыднёвае правядзенне двух рынкаў: па пятніцах і надзелях, а таксама двух кірмашоў – восенню і вясной.

У 1757 годзе Аўгуст ІІІ падпісвае яшчэ адзін прывілей, які быў дадзены мястэчку “на вечныя часы”, аб тым, што на плошчу “свабодна могуць прыязджаць усякай нацыі купцы і іншага саслоўя людзі, і працаваць і абменьваць там тавары, сумленна вяршыць іншыя справы і заключаць дамовы, прычым прыезджыя, тыя, хто прадае і заязджае, карыстаюцца аховай, якая забяспечваецца агульным законам”.

Гэты закон аб кірмашах караля Аўгуста, як ні дзіўна, выконваецца ўжо 260 гадоў. Бо і цяпер на плошчу з’язджаюцца і  мясцовыя, і прыезжыя. Адныя, каб гандляваць, другія  – набываць тавар танней, чым на рынку.

Мая капуста шукае пакупніка

У нядзелю, 12 лістапада, на Старым Месце было шматлюдна. Мяхі капусты, бульбы, цыбулі і морквы, кавуны і апошнія ў гэтым сезоне дыні. Хурма і больш за пяць гатункаў вінаграда. Шмат машын і, адпаведна, пакупнікоў. Толькі вось прадаўцы сціплыя, і імя сваё называць не захацелі. Затое свае месцы працы адстойваюць.

bty

bty

– У нас з фермерам дамова: рэалізаваць за сезон 25 тон гародніны. А на рынку свае замарочкі: за месца заплаці, а табе такую кропку дадуць, што людзі туды не даходзяць, не гаворачы пра тое, каб пад’ехалі на машыне. Тут жа мы за месца не плацім, плацім толькі падатак, ад чаго і цэны больш танныя, чым на рынку.

bty

bty

Сапраўды, прадавец, у якога застаўся апошні мех купусты, крычыць:

– Мая капуста тэрмінова шукае пакупніка! Апошні мех гатовы аддаць за 15 капеек за кілаграм.

Нашмат таннейшыя тут і яблыкі.

Кілаграм кісла-салодкіх яблыкаў можна купіць за 50 капеек за кілаграм.

bty

bty

– Вы ў сераду прыходзьце, – кажа прадавец, – будзе харошы гатунак.

Тут жа можна набыць і саджанцы тых яблынь або вішань.

– Канешне, кірмаш тут патрэбен, – працягвае мой суразмоўца. – Гэта зручна. Учора сам мэр Аляксандр Яхнавец прыходзіў, купляў жывога карпа. Паглядзеў, падышоў да гандляроў. Сказаў толькі, каб мы сачылі за якасцю прадукцыі, каб гародніна не гнілая была. Мы і сочым. А як іначай, пакупнікоў жа не хочацца губляць.

bty

bty

Нашто ехаць на рынак, калі тут усё пад рукой

Маладая пара Віктар і Марыя грузяць у багажнік машыны два мяхі бульбы:

– Кілаграм бульбы тут каштуе 30 капеек. Спачатку думалі адзін мех браць, – кажа мужчына, – а потым вырашылі, чаго эканоміць. Тым больш машыну падагналі акурат пад прылавак. А што на тым рынку? Па-першае, не тое, што пад’ехаць за гароднінай, машыну ў нядзелю за кіламетр ад рынку паставіць немагчыма. А тут і прадаўцы ветлівыя, і зніжку дадуць і самі яшчэ дапамогууць бульбу ў машыну пагрузіць.

bty

bty

Валянціна Пятроўна прыйшла на Старое Места па яйкі:

– Тут жа ўсё побач можна купіць: і яйкі, і бакалейныя тавары, і мяса, і рыбу, і мёд. Вось масла, напрыклад, рубель восемдзясят. У магазіне 82% масла каштуе амаль два з паловай рублі.

bty

bty

Кірмаш на Старым Месцы – гэта цэнтр жыцця вялікай часткі горада, калі тут забароняць гандаль, мясцовыя жыхары могуць наогул застацца без агародніны.

На аўтобусным прыпынку, на якім садзяцца, каб ехаць у бок новага горада, амаль усе пасажыры стаяць з мяхамі гародніны. Значыць, не толькі жыхары бліжэйшых вуліц сюды прыязджаюць закупляцца.

bty

bty

Прадавец крычыць уздагон:

– Гэта ж гістарычнае месца гандлю. Так проста яго не забароніш. Ды ці і трэба гэта рабіць? Гандаль жа будзе тут да першых маразоў. А потым пустая плошча аж да вясны.

bty

bty

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце