Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец Астравец
Спорт
21.11.2017 12:53 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

ДЮСШ-4: кот Опель і выпускнікi, якія гуляюць у вышэйшай лізе

Уладзімір Макоўскі

Уладзімір Макоўскі. Фота Наталлі Тур.

За 40 гадоў свайго існавання маладзечанская дзіцячая спартыўная школа выпусціла немала выбітных футбалістаў. Сёлета яны гуляюць у камандах вышэйшай лігі, у нацыянальнай зборнай  і ў шведскім чэмпіянаце.

Сёння  спартыўная школа жыве, працуе. Трэнеры і кіраўніцтва сцвярджаюць, што ад дзяцей, як і сорак гадоў таму ў школе няма адбою. Між тым, школа гадуе не толькі будучых футбалістаў але і вялікага ката, якога трэнеры школы выратавалі з-пад машыны, за што той і атрымаў мянушку Опель.

Кот Опель - талісман школы

Кот Опель - талісман школы

Мы сустрэліся з намесніцай дырэктара па асноўнай дзейнасці Святлана Міндзюкевіч і з трэнерамі ДЮСШ, каб пагутарыць пра футбол, пра тое, чаму ён папулярны сярод дзяўчат і як данесці бацькам думку, што займацца спортам № 1 па-ранейшаму прэстыжна.

Дзявочы футбол – гэта калі крыўды, плач і капрызы

Уладзімір Макоўскі трэніруе  дзяўчат 14-16 гадоў. Яны цяпер выступаюць на ліцэнзію ў чэмпіянаце Беларусі.

– Хаця ў спартыўную школу мы прымаем дзяцей ад шасці гадоў, дзяўчаты прыходзяць як раз у гадоў 12-14. Не сакрэт, што ўслед за хлопчыкамі-аднакласнікамі. Але, бывае, што поспехаў дамагаюцца значна большых, чым іх “кавалеры”.

Трэнер Уладзімір Макоўскі расказвае, што трэніроўкі дзяўчат амаль нічым не аднозніваюцца ад трэніровак хлопцаў.

– Практыкаванні такія ж, адзінае, што нагрузка даецца меншая. Але дзяўчаты хлопцам не ўступаюць. Толькі на заўвагі рэагуць па-свойму. Могуць пакрыўдзіцца, расплакацца. Тое ж самае і на гульнях. Але калі спартыўная злосць перамагае, тут ужо не да капрызаў.

На сённяшні дзень у ДЮСШ займаюцца 320 дзяцей. Дзяўчынак усяго 30.

– Таму што дзяўчынак не пускаюць у футбол мамы, – кажа Святлана Міндзюкевіч. – Дзяўчынак жа куды аддаюць? У гімнастыку, танцы. Да таго ж не ўсе мамы гатовыя аддаць сваю дачку ў 14 год вучыцца ў іншы горад. Ды і хлопчыкаў  аддаваць не хочуць. Таму і атрымоўваецца, што ў нас дзеці займаюцца пакуль маленькія, потым лепшых мы аддаем у вучылішча, у алімпійскія школы. Некаторыя паступаюць вучыцца і там гуляюць за каманду ўніверсітэта або каледжа.

– Канешне, каб была ў горадзе вышэйшая ліга, то выхоўвалі б дзяцей адмыслова для свайго горада, – кажа Уладзімір Макоўскі, – а так даводзіцца аддаваць другім.

У 2017 годзе 29 выпускнікоў школы прымалі ўдзел у чэмпіянатах Беларусі і нават у чэмпіянаце Швецыі.

У Швецыі гуляе Піліп Вайцяховіч. Пяцёра выпускнікоў ДЮСШ сёння знаходзяцца ў нацыянальнай зборнай Беларусі. Гэта Сяргей Лавор, Андрэй Піліпавец, Уладзіслаў Малькевіч, Уладзіслаў Фядотаў і Яўген Гулецкі.

Ёсць маладзечанцы таксама ў складах каманд вышэйшай лігі. Той жа Уладзіслаў Фядотаў гуляе за футбольны клуб “Іслач”, Уладзіслаў Малькевіч гуляе ў ФК “БАТЭ”, у дублюючым складзе каманды “Шахцёр” гуляе Андрэй Піліпавец, у футбольным клубе “Дынама” гуляе Сяргей Карповіч.  

У хакей гуляюць нашы  футбалісты

Трэнеры ДЮСШ прыгадваюць, што аднойчы трапілі на трэніроўку па хакеі.

– І бачым – наш жа кліент. Спрытны, тэхнічны. Каб не хакей, дакладна б гуляў у нас. Гэта так, роздум услых, прафесійная сквапнасць да таленавітых дзяцей.

– Канешне, – працягвае Святлана Міндзюкевіч, – у матэрыяльна-тэхнічным плане ў нас не так усё прыгожа, як у хакеі. Наш боль – гэта стадыён. Мы ўсё чакаем, калі нам пакладуць штучнае пакрыццё. Мы не скардзімся, разумеем, што аддзел спорту не разарвецца на ўсе ДЮСШ, але каб быў такі стадыён, нам бы не даводзілася прасіцца ў спартыўныя залы па школах і прадпрыемствах. Што тут хаваць, форму даўно не абнаўлялі.  Але  за перамогі ў турнірах даюць мячы,  іншыя падарункі юным спартсменам. Так што мы не скардзімся. Таксама ў нашай школы ёсць перавага – заняткі ў ёй бясплатныя.

Кошт заняткаў, кажуць трэнеры, гэта самае папулярнае пытанне ў бацькоў, якія хочуць аддаць сваё дзіця ў спорт.

Разам з трэнерамі і Святланай Міндзюкевіч мы паспрабавалі скласці памятку для бацькоў, які сумняюцца ў тым, ці варта аддаваць дзяцей у футбол.

  1. Заняткі ў ДЮСШ бясплатныя. А форма, якую купляць бацькі за свой кошт, нашмат таннейшая, чым форма для іншых відаў спорта.
  2. Футбол – гульня камандная, а значыць з ранняга дзяцінства ваша дзіця будзе вучыцца адказваць е толькі за сябе, але і за каманду, знаходзіцца ў калектыве.
  3. Заняткі праходзяць на базе школ. Таму можна не траціць час на дарогу, а выбраць месца заняткаў непадалёк ад дому.
  4. У 14 гадоў у дзіцяці будзе магчымасць працягнуць вучобу ў школах і вучылішчах спартыўнай накіраванасці.

Яшчэ адна перавага заняткаў у ДЮСШ, што прыйсці можна ў школу не першага верасня, а цяпер. Дзверы ДЮСШ будучым выбітным футбалістам і футбалісткам заўсёды адкрытыя, але спачатку трэба прайсці медкамісію ды спадабацца Опелю, крэсла якога знаходзіцца побач з крэслам трэнераў. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце